Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:38 6 верасня 2016
9
Памер шрыфта

У мінулым нумары “Народнай Волі” была інфармацыя, зробленая паводле матэрыяла БелаПАН, пра казус на беларуска-расійскай мяжы: супрацоўнікі памежнай службы ФСБ Расіі спынілі на мяжы 500 рабінаў (памылкова было напісана – равінаў) з Еўропы – удзельнікаў кангрэса рабінаў Еўропы, які праходзіць з 18 па 26 жніўня ў Маскве. Рэлігійныя дзеячы напраўляліся ў Лёзна, каб прыняць удзел у калектыўнай малітве.

Калі газета была ўжо аддрукавана, прыйшло паведамленне БЕЛТА: Лёзна Віцебскай вобласці ўсё ж прыняло ўдзельнікаў маштабнага Кангрэса рабінаў Еўропы, іх, у рэшце рэшт, прапусцілі. У райцэнтр прыбылі каля 500 іўдзейскіх рэлігійных дзеячаў з 30 краін, яны наведалі мемарыял «Адаменская горка», дзе сталі ўдзельнікамі калектыўнай малітвы ў памяць аб яўрэях, якія загінулі ў Лёзне ў час Вялікай Айчыннай вайны. У вайну фашысты, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Лёзне гета. Адзін з самых масавых расстрэлаў мірных жыхароў адбыўся ў лютым 1942 года. Тады каля Адаменскага рову (каля Залатой горкі, любімай мясціны адпачынку мясцовых жыхароў) захопнікі расстралялі амаль 1,5 тысячы чалавек. У час вайны ў Лёзне загінулі і сваякі Марка Шагала. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.