Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 11 мая 2017
13
Памер шрыфта

Сёння Аляксандр Лукашэнка звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Прамую трансляцыю з Авальнай залы Дома ўрада будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Пачнецца яна ў 10.00.

У сувязі з гэтым мы не маглі ўчора не патэлефанаваць прэс-сакратару прэзідэнта Наталлі Эйсмант.

– Работа над пасланнем будзе працягвацца фактычна да пачатку мерапрыемства, – раскрыла яна некаторыя сакрэты падрыхтоўкі да важнейшага мерапрыемства. – Зараз над тэкстам выступлення працуе сам кіраўнік дзяржавы.

Пасланне прэзідэнта беларускаму народу і парламенту –канстытуцыйны абавязак. Безумоўна, у сваім выступленні кіраўнік дзяржавы закране ўсе асноўныя аспекты нашай жыццядзейнасці, самыя актуальныя тэмы: эканоміку, сацыяльную сферу (ахову здароўя, адукацыю), далейшае развіццё краіны. Будуць расстаўлены прыярытэты. Нацыянальная бяспека – гэтае пытанне найбольш актуалізуецца ў апошні час, і яму, безумоўна, будзе нададзена асаблівая ўвага.

Скажыце чэсна: прэс-служба просіць дэпутатаў прыслаць свае пытанні загадзя?

– Ні разу не было такога, каб прэс-служба бачыла ці ведала тэмы будучых пытанняў. У зале прысутнічаюць сур’ёзныя людзі…

Ці будзе весціся прамая трансляцыя адказаў на пытанні? У мінулым годзе яе спынілі адразу ж пасля выступлення Аляксандра Лукашэнкі

– Рашэнне будзем прымаць па ходу. Але, безумоўна, самыя цікавыя пытанні і адказы на іх прагучаць у вячэрняй тэлеверсіі на беларускіх каналах.

Аўтар: Ганна ГАНЧАРЫК 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".