Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 студзеня 2017
15
Памер шрыфта

“Раўбічы” – галоўны прэтэндэнт на этап Кубка свету па біятлоне?

“У вашай газеце пісалі: у выпадку, калі этап Кубка свету па біятлоне не будзе праходзіць у Цюмені, то верагодна, што яго перанясуць у Беларусь. Наколькі гэта рэальна?”

Сяргей КОРЗУН, Мінск.

– Так, Расія ўжо апавясціла Міжнародны саюз біятланістаў (IBU), што не будзе ў 2017 годзе праводзіць юніёрскі чэмпіянат свету, які павінен быў прайсці ў Востраве, і этап Кубка свету па біятлоне ў Цюмені.

Як вядома, IBU пачаў расследаванне ў дачыненні да 29 расійскіх біятланістаў, якія былі згаданы ў дакладзе Сусветнага антыдопінгавага агенцтва пра допінг у расійскім спорце. Расследаванне таксама пачнецца і ў дачыненні да Расійскага саюза біятланістаў. Акрамя таго, IBU прыняў рашэнне часова адхіліць ад спаборніцтваў двух расійскіх біятланістаў, у дачыненні да якіх Міжнародным алімпійскім камітэтам было ўжо распачата расследаванне. Імёны гэтых спартсменаў не называюцца.

Але рашэнне аб тым, дзе будуць праводзіцца гэтыя спаборніцтвы, будзе прынята пазней. Адным з магчымых месцаў правядзення этапу Кубка свету называліся і “Раўбічы”. Спадзяёмся, што беларускія спартыўныя чыноўнікі зробяць усё магчымае, каб прэстыжныя спаборніцтвы прайшлі ў нашай краіне.

 

На “Дынама” адбудзецца адкрыццё Еўрапейскіх гульняў-2019

“Калі ўлічваць, колькі працягваецца рэканструкцыя сталічнага стадыёна “Дынама”, яго ўжо можна назваць шматпакутным. Чытаў у вашай газеце, што арэну павінны здаць у наступным годзе. Планы не змяніліся?»

Валянцін ПЕТРАШЭЎСКІ, г.Дзяржынск.

– Днямі з гэтай нагоды выказаўся старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Паводле яго слоў, арэна, як і планавалася, пачне дзейнічаць да канца 2017 года, і адкрыццё другіх Еўрапейскіх гульняў-2019 пройдзе менавіта на сталічным стадыёне «Дынама». Таксама тут пройдзе частка спаборніцтваў.

Акрамя таго, як паведаміў Шорац, у сярэдзіне 2018 года ў Мінску будзе здадзены ў эксплуатацыю Цэнтр мастацкай гімнастыкі.

Мары аб беларускім футбольным тэлеканале

“Знаёмы распавёў, што ў Беларусі можа быць створаны свой футбольны тэлеканал. Гэта праўда?

Аляксандр САЎЧЫЦ, г.Маладзечна.

– Падчас анлайн-канферэнцыі з балельшчыкамі ў першага намесніка старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргея Сафар’яна запыталіся наконт павышэння якасці трансляцый футбольных матчаў.

Адказваючы на гэтае пытанне, футбольны чыноўнік распавёў і пра планы федэрацыі: “Калі казаць пра якасць трансляцый, то тут усё залежыць ад тэлевізіёншчыкаў, і ў іх бізнес умешвацца няправільна. Мы са свайго боку зараз сур’ёзна займаемся арганізацыяй кампаніі, якая будзе забяспечваць здымкі ў HD-якасці. Гэтае пытанне курыруе Уладзімір Беражкоў. Спадзяюся, усё ў нас атрымаецца. Іншая справа, ці захочуць тэлекампаніі набываць наш прадукт і ставіць яго ў сябе ў праграмах? Магчыма, падумаем над адкрыццём свайго тэлевізійнага канала”.

 

Кучук – прэтэндэнт на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе?

“Ходзяць чуткі, што на месца Аляксандра Хацкевіча ў нацыянальную каманду можа прыйсці беларускі спецыяліст Леанід Кучук, які апошнім часам працаваў у расійскіх клубах “Кубань” і “Локомотив”. Адкуль “ногі растуць”?”

Віталь ЛЯШКЕВІЧ, г.Слонім.

– Відаць, такія чуткі з’яўляюцца таму, што Леанід Кучук ужо паўтара года застаецца без працы, хаця спецыяліст ён і на самай справе нядрэнны. Але няўдзячная справа – бегчы наперадзе воза, бо Беларуская федэрацыя футбола разглядае некалькі кандыдатур на пасаду настаўніка зборнай.

Тым часам сам Кучук пра розныя прапановы наконт працы кажа так: “Трэніраваць можна па-рознаму. Абы-дзе і абы-як мне не хочацца. Прапановы час ад часу ёсць. То адмаўляюся, то вядзём размовы. Гэта складаны працэс. Ад статусу кандыдата да падпісання кантракта – доўгі шлях. І вялікая праца розных людзей. А здараецца, што і некаторыя іншыя людзі далучаюцца. Кажуць: “Мы можам усё вырашыць!” Потым гэтыя людзі знікаюць. Гэта жыццё. Таму да цяперашняга перыяду я стаўлюся спакойна”.

Да слова, ходзяць чуткі не толькі пра тое, што Кучук узначаліць зборную Беларусі, але і пра тое, што ён можа працягнуць трэнерскую кар’еру ў “Анжи” з Махачкалы. Час пакажа…

Падрыхтаваў Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо