Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Мінскі абласны суд абвясціў прыгавор па справе былога першага намесніка  міністра лясной гаспадаркі Беларусі Фёдара Лісіцы.
6:00 3 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

Суддзя Дзмітрый Язвінскі зачытваў яго на працягу трох гадзін. 

Дзяржабвінаваўца прасіў суд прызначыць Лісіцу пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем яго ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на пяць гадоў.

Суд прыгаварыў буйнога чыноўніка да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай на пяць гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў. 

Таксама суд пастанавіў спагнаць з Лісіцы ўрон, нанесены навакольнаму асяроддзю, на 1,1 млрд рублёў. Ён павінен аплаціць урон на працягу месяца, у адваротным выпадку арыштаваная маёмасць будзе канфіскавана.

Як вядома, Фёдар Лісіца быў затрыманы 14 красавіка 2014 года. А справа ў дачыненні да чыноўніка была распачата Генеральнай пракуратурай Беларусі па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС і Камітэта дзяржаўнага кантролю 9 красавіка 2014 года.

МУС паведаміў, што Лісіца, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, арганізаваў за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства лясной гаспадаркі неправамернае выкананне рамонту ў выдзеленай яму двухузроўневай службовай кватэры ў аграгарадку Ждановічы. Добраўпарадкаванне жылля агульнай плошчай 111 кв. метраў пацягнула незаконнае расходаванне бюджэтных грашовых сродкаў – амаль 300 млн рублёў.

Злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, дзейнічаючы з карыслівай зацікаўленасці, Фёдар Лісіца з мая па верасень 2012 года пражываў у нумары люкс ведамаснай гасцініцы без аплаты аказаных паслуг.

Агульная сума ўрону ацэнена ў 395 млн рублёў.

Акрамя таго, былі ўстаноўлены супрацьзаконныя дзеянні падазронага ў час, калі ён займаў пасаду дырэктара дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Старобінскі лясгас» Салігорскага раёна Мінскай вобласці. У 2005 годзе Лісіца, злоўжываючы службовым становішчам, незаконна завалодаў зямлёй агульнай плошчай 0,95 га і пабудаваў катэдж. Участак знаходзіўся ў водаахоўнай зоне каля вёскі Яскавічы Салігорскага раёна і адносіўся да земляў дзяржаўнага ляснога фонду, якія займаюць лясы першай групы. У выніку незаконнага заняцця і выкарыстання ўказанага зямельнага ўчастка з прычыны знішчэння жывога надглебавага покрыва і дэградацыі земляў навакольнаму асяроддзю нанесены ўрон больш як на 1,1 млрд рублёў.

Адзін эпізод пракуратура выключыла з дзяржаўнага абвінавачання. Следства сцвярджала, што ў 2008 годзе Лісіца за кошт дзяржаўнай установы, якой кіраваў, пабудаваў для сябе службовае жыллё ў вёсцы Тычыны Салігорскага раёна агульнай плошчай 252 кв. метры. Пазней дом у склад службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду не ўключаўся, а быў, па меркаванні следчых, незаконна прыватызаваны і аформлены ў прыватную ўласнасць на льготных умовах. У судзе не агучвалася прычына таго, чаму эпізод быў выключаны з абвінавачання. Прагучала, што Лісіца часткова вярнуў урон. 

Прыгавор можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе праз Мінскі абласны суд на працягу 10 дзён.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.