Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 снежня 2016
14
Памер шрыфта

Ужо на першым этапе Кубка свету па біятлоне беларускіх балельшчыкаў нечакана парадавала Дар’я Юркевіч, якая ўпершыню ў кар’еры ўзышла на п’едэстал спаборніцтваў такога ўзроўню.

У індывідуальнай гонцы на 15 км Дар’я заваявала “бронзу”, але пры гэтым стала адзінай удзельніцай гонкі, якая ўсе 20 выстралаў адправіла “па прызначэнні”! І п’едэстал стаў ёй своеасаблівай узнагародай за яе працу, бо доўгі час 28-гадовая спартсменка наогул не магла замацавацца ў асноўным складзе зборнай, хаця дэбютавала на Кубку свету яшчэ ў 2010 годзе.

Дарэчы, Даша не толькі біятланістка, якая не скараецца перад перашкодамі ў спартыўным жыцці, але і прыгажуня і чалавек, які ніколі не кіне таварыша ў бядзе. Памятаю, калі падчас аднаго з этапаў Кубка свету на эстафеце сышла з дыстанцыі беларуская біятланістка Надзея Пісарава, многія балельшчыкі абурыліся і накінуліся не толькі на спартсменку, але і на ўсю зборную. Маўляў, калі “не можаце паказваць вынікі, ідзіце на рынак прадаваць памідоры”.

Дар’я Юркевіч тады эмацыянальна заступілася за сябровак па камандзе: “Можа, вы ў лічбах скажаце, колькі мы атрымліваем? Альбо вам падабаецца выліваць усю нянавісць на іншых людзей з-за свайго жыцця, якое не склалася? І пры гэтым вы хаваеце твар. У Надзеі Пісаравай ледзь сэрца не спынілася на трасе, але ж лепш пракаментаваць навіны з газеты ці інтэрнэту, чым спытаць, што здарылася з чалавекам. Мне здаецца, што такія, як вы, наогул не ўмеюць радавацца поспехам…”

“Сёння было немагчыма пры такім надвор’і пацэліць 20 выстралаў. Як вам гэта ўдалося?” – запыталіся журналісты ў Дар’і пасля гонкі.

“Бачыце, усё магчыма, – адказала тая. – Можна сказаць, я стала галоўным сюрпрызам гонкі, бо раней нават у “дзясятку” не трапляла на Кубку свету. Для мяне гэта – шчаслівы шок! Узнагарода за цярпенне”.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.