Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Злачыннасць сярод украінцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, вырасла амаль на 30%, паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
6:00 3 лiпеня 2015
5
Памер шрыфта

Паводле слоў Бегуна, асаблівасці паводзін украінцаў, якія прыбылі ў Беларусь, «звязаны з іх менталітэтам, з паняццем свабоды, парадку, якія закладваліся ў іх менталітэце з прычыны пэўных акалічнасцяў».

«Калі ўкраінцы прыбываюць на тэрыторыю Беларусі, яны, асабліва на першым этапе, не разумеючы, што значыць жыць згодна з пэўнымі законамі, правіламі, што законы і правілы ніхто не павінен парушаць, што піва на вуліцы піць нельга, спрабуюць зацвердзіць свой маленькі свет, які яны перанеслі або спрабуюць сюды перанесці, спрабуюць нават педаляваць яго, уздзейнічаць на праваахоўныя органы, – зазначыў Бягун. – У прыватнасці, каб мы не прымалі рашэнні аб іх дэпартацыі, таму што яны прыбылі з зоны канфлікту, каб мы заплюшчвалі вочы на іх дробныя правапарушэнні, таму што яны не ведалі патрабаванняў заканадаўства».

«Растлумачэннямі, мерамі прымусу – высылкай і дэпартацыяй пэўнай катэгорыі асоб – мы спрабуем хоць неяк кантраляваць сітуацыю. Не магу сказаць, што яна моцна выйшла з-пад кантролю. Былі бытавыя канфлікты, канфлікты на глебе розных палітычных поглядаў», – дадаў Бягун.

Як паведамлялася раней, за апошнія паўтара года ў Беларусь з-за ваеннага канфлікту ва Украіне прыбылі больш як 100 тысяч грамадзян гэтай краіны.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.