Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
11
Памер шрыфта

Учора была ўручана другая прэмія імя Аляксандра і Марылі Стагановічаў. Яе заснавальнікамі з’яўляюцца Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, мінскае выдавецтва “Лімарыус” і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Прэмія заснавана ў гонар вядомых дзеячаў беларускай эміграцыі: былога дэпутата польскага міжваеннага сейма Аляксандра Стагановіча і ягонай жонкі, якія пакінулі выдатныя мемуарныя тэксты, выдадзеныя і на радзіме, у Беларусі, у вядомай кніжнай серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Уручаецца яна за лепшыя кнігі ў жанры “непрыдуманай літаратуры”.

У гэтым годзе, як паведаміла сябра журы, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, старшыня секцыі Саюза беларускіх пісьменнікаў Наталля Гардзіенка, прэміі прысуджаны:

– першая – Зміцеру Бартосіку за кнігу нарысаў аб падарожжах па Беларусі “Быў у пана верабейка гаварушчы…”, якая выйшла ў серыі “Бібліятэка Свабоды” Радыё Свабода;

– другая – Вітаўту Кіпелю за кнігу ўспамінаў “Жыць і дзеіць”, якую выдаў Зміцер Колас;

– трэцяя – вядомаму слонімскаму краязнаўцу Сяргею Чыгрыну за кнігу На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне”, што ўбачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор”.

Рэдакцыя “Народнай Волі” віншуе лаўрэатаў і жадае прыемнага чытання ўсім, хто паспеў набыць гэтыя цудоўныя кнігі!

Алесь КЛЯЎЧУК.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Угроза для всей планеты: ученые предрекают гибель миллиарда человек

Ученые из Университета Колорадо предупреждают о том, что в следующем году на планете может произойти серия землетрясений, жертвами которых в общей сложности может стать миллиард человек по всему миру.

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.