Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:17 13 верасня 2016
16
Памер шрыфта

Нацыянальная літаратурная прэмія была заснавана летась. Сёлета падчас святкавання Дня беларускага пісьменства пераможцам у намінацыі “Лепшы твор прозы” стаў Алесь Марціновіч, аўтар кнігі “Цяпло колішніх вогнішчаў”.

Узнагароду за  “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” атрымаў Мар’ян Дукса (аўтар зборніка “Птушка вечнасці – душа”).

Аўтар “Лепшага твору драматургіі” – Ягор Конеў, які напісаў п’есу “Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы”.

У намінацыі “Лепшы твор публіцыстыкі” перамог гісторык і пісьменнік Мікалай Барысенка (за кнігу “Эхо Великой войны в Восточной Беларуси» (1914–1918)”).

Пераможцам у намінацыі “Лепшы дэбют” стаў Сяргей Клімковіч (адзначана яго кніга “Тайна квартиры №8”). Ён актыўна друкуецца ўжо амаль 20 гадоў. Але ў дадзеным выпадку адзначаны дэбют у дзіцячай літаратуры.

Непасрэдна ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” перамог Сяргей Давідовіч (адразу за некалькі кніг).

Аўтар “Лепшага твору літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” – Таццяна Мацюхіна (даследаванне “Беларускі імпрэсіянізм”).

Аўтар: Максім ПЛОТНІКАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.