Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:15 12 верасня 2016
8
Памер шрыфта

З 1 верасня ў памежным пункце пропуску “Брэст” запушчана электронная чарга аўтамабіляў. А таксама сістэма папярэдняга браніравання часу на перасячэнне мяжы. Забраніраваць месца ў чарзе можна за 90 сутак (але не пазней за тры гадзіны да мяркуемага часу). Тады ў вашым распараджэнні будзе адна забраніраваная гадзіна. Кошт паслугі для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў складае 1 базавую велічыню, або 21 рубель. Для іншых транспартных сродкаў – ад 16,8 да 21 рубля (у залежнасці ад таго, гаворка ідзе пра будны або святочны дзень). Карыстальнікі, зарэгістраваныя як фізічныя асобы, могуць карыстацца такой паслугай не часцей за адзін раз у суткі.

Як патлумачылі “Народнай Волі” ў “Белмытнясэрвісе”, гаворка не ідзе пра платны выезд з Беларусі. Усе, хто скарыстаецца гэтай паслугай, атрымаюць асобны калідор. Перад тым як перасекчы мяжу, іх транспартныя сродкі змогуць знаходзіцца на асобнай стаянцы. Мяркуецца, што за гадзіну мяжу за грошы змогуць перасекчы да 45 машын.

Аўтар: Васіль СТАСЕВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.