Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:43 19 студзеня 2017
92
Памер шрыфта

Пасхалія (паводле новага стылю)

Масленіца – 20–26 лютага.

Вялікі пост – 27 лютага – 15 красавіка.

Вербная нядзеля – 9 красавіка.

Пасха (Вялікдзень) – 16 красавіка.

Узнясенне – 25 мая.

Пяцідзясятніца (Тройца) – 4 чэрвеня.

Пятроў пост – 12 чэрвеня – 11 ліпеня.

Двунадзясятыя непераходныя святы

7 студзеня, субота , – Раство Хрыстова.

19 студзеня, часцвер , – Хрышчэнне Гасподняе.

15 лютага, серада , – Грамніцы (Спатканне Гасподняе).

7 красавіка, пятніца, – Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы.

19 жніўня, субота, – Праабражэнне Гасподняе.

28 жніўня, панядзелак , – Прачыстая (Дзень смерці Прасвятой Багародзіцы).

21 верасня, чацвер , – Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы.

27 верасня, серада , – Узвіжанне Крыжа Гасподняга.

4 снежня, панядзелак, – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы.

Двунадзясятыя пераходныя святы

9 красавіка, нядзеля, – Уваходжанне Госпада ва Іерусалім (Вербная нядзеля).

25 мая, чацвер, – Ушэсце Гасподняе.

4 чэрвеня, нядзеля, – Дзень Святой Тройцы. Пяцідзясятніца.

Вялікія святы

14 студзеня, субота, – Абразанне Гасподняе і памяць Свц. Васілія Вялікага.

7 ліпеня, пятніца, – Нараджэнне Іаана Прадцечы.

12 ліпеня, серада, – Святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.

11 верасня, панядзелак, – Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы.

14 кастрычніка, субота, – Покрыва Прасвятой Багародзіцы.

Іншыя святы

25 чэрвеня, серада, – Сабор Беларускіх святых.

29 кастрычніка, нядзеля, – Сабор Новапакутнікаў Беларускіх

Шматдзённыя посты

Вялікі пост – з 27 лютага да 15 красавіка.

Пятроў пост – з 12 чэрвеня да 11 ліпеня.

Успенскі пост – з 14 па 27 жніўня.

Пост перад Раством Хрыстовым (Піліпаў пост) – з 28 лістапада да 6 студзеня 2017 года.

Аднадзённыя посты

Серада і пятніца на працягу ўсяго года, за выключэннем усёедных тыдняў і Каляднага перыяду.

Навячэр’е Богаяўлення – 18 студзеня.

Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы – 11 верасня.

Узвіжанне Крыжа Гасподняга – 27 верасня.

Усёедныя тыдні (па серадах і пятніцах посту няма)

Калядны перыяд – з 7 па 17 студзеня.

Мытара і фарысея – з 6 па 12 лютага.

Сырны (Масленічны) – з 20 па 26 лютага.

Пасхальны (Светлы) – з 16 па 22 красавіка.

Троіцкі – з 5 па 11 чэрвеня.

Трапеза ў святы

Паводле Царкоўнага статута, у святы Раства Хрыстовага і Богаяўлення, калі яны прыпадаюць на сераду і пятніцу, посту няма. У Навячэр’е Раства Хрыстовага, Навячэр’е Богаяўлення, у святы Узвіжання Крыжа Гасподняга і Усекнавення галавы Іаана Прадцечы дазваляецца ежа з алеем. У святы Спаткання Гасподняга, Праабражэння Гасподняга, Успення, Нараджэння і Покрыва Прасвятой Багародзіцы, Увядзення Яе ў храм, Нараджэння Іаана Прадцечы, апосталаў Пятра і Паўла, Іаана Багаслова, калі яны прыпадаюць на сераду і пятніцу, а таксама ў перыяд ад Пасхі да Сёмухі (Тройцы) у сераду і пятніцу дазваляецца рыба.

Дні асаблівага памінання спачылых

Субота мясапусная – 18 лютага.

Субота 2-га тыдня Вялікага посту – 11 сакавіка.

Субота 3-га тыдня Вялікага посту – 18 сакавіка.

Субота 4-га тыдня Вялікага посту – 25 сакавіка.

Радаўніца – 25 красавіка.

Памінанне спачылых воінаў – 9 мая.

Субота Траецкая – 3 чэрвеня.

Субота Дзімітрыеўская – 28 кастрычніка.

Не адпраўляецца вянчанне

Напярэдадні серады і пятніцы ўсяго года (г. зн. па аўторках і чацвяргах).

Напярэдадні нядзельных дзён (г. зн. па суботах).

Напярэдадні двунадзясятых, храмавых і вялікіх святаў.

На працягу постаў Вялікага, Пятровага, Успенскага і посту перад Раством.

На працягу Каляднага перыяду (з 7 да 19 студзеня).

На працягу Сырнага тыдня (Масленіцы), пачынаючы з Нядзелі мясапуснай, і ў Нядзелю сырапусную.

На працягу Пасхальнага (Светлага) тыдня.

У дні і напярэдадні Усекнавення галавы Іаана Прадцечы – 11 верасня і Узвіжання Крыжа Гасподняга – 27 верасня.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Какой фрукт способен омолодить организм на 17 лет

Специалисты из Нью-Йорка выяснили невероятные свойства этого плода.

Жители итальянских Венето и Ломбардии проголосовали за автономию от центральных властей

Жители итальянских северных областей Венето и Ломбардия на прошедших накануне референдумах высказались за автономию от центральных властей.

“Кожны з нас гісторык нацыянальны”. У Гродне адбылася канферэнцыя па паўстанні 1863-1864 гадоў

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед