Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 верасня 2016
12
Памер шрыфта

Тамара Сяргей працягвае змаганне з тымі, хто пры высокіх пагонах парушае правы чалавека.

Пра супрацьстаянне Тамары Сяргей з праваахоўнікамі “Народная Воля” піша амаль на працягу года. Гісторыя – проста гатовы сцэнарый для тэатра абсурду. Але гэта наша рэчаіснасць.

6 лістапада 2015 года, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, на чыгуначным вакзале Мінска праваахоўнікі затрымалі Тамару Сяргей. З вакзала Тамара і актывісты грамадскай ініцыятывы “Супраць беззаконнасці ў пракуратуры і судах” збіраліся рушыць да Палаца Незалежнасці, каб расцягнуць плакаты падчас з’яўлення Лукашэнкі. Але затрыманне Сяргей планы сапсавала.

Міліцыянеры – падпалкоўнік Сяргей Гаркавы і старшы прапаршчык Сяргей Махнач – патлумачылі праваабаронцы: паступіла заява ад грамадзянкі Тарасавай, што Тамара адкрыта скрала ў яе 300 долараў каля абменнага пункта на трэцім паверсе вакзала. Сяргей на той паверх нават і не падымалася, але 4 гадзіны мусіла правесці ў пастарунку. Міліцыянеры нібыта высвятлялі акалічнасці справы: праваабаронцу абшукалі (грошай ніякіх, зразумела, не знайшлі), дапрасілі і, не складаючы ніякіх пратаколаў, адпусцілі.

І вось з таго самага часу Тамара Сяргей імкнецца даказаць, што гэта была правакацыя, што яе спецыяльна затрымалі на вакзале, каб яна і актывісты грамадскай ініцыятывы не трапілі на вочы Лукашэнку, а грамадзянка Тарасава яе проста абылгала.

Спачатку Сяргей пісала скаргі аб незаконным затрыманні. Звярталася і да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, і да генпракурора Аляксандра Канюка. У рэшце рэшт яе заяву перанакіравалі ў Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце: па сутнасці, займацца праверкай па яе лістах даручалі тым, хто яе затрымліваў. Не дзіва, што правяраючыя ў дзеяннях супрацоўнікаў унутраных спраў і ў дзеяннях грамадзянкі Тарасавай парушэнняў заканадаўства не знаходзілі.

Апошнім адрасатам, якому напісала праваабаронца, быў  намеснік міністра – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі МУС Мікалай Мельчанка. Цяпер ужо на стол міліцэйскага чына легла яшчэ адна заява – Сяргей патрабавала правесці праверку і ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да грамадзянкі Тарасавай, якая, упэўнена праваабаронца, узвяла на яе паклёп і павінна за гэта адказваць па законе.

Адказ з прыёмнай намесніка міністра прыйшоў яшчэ 23 сакавіка – Тамары паведамілі, што яе заяву пераслалі ў ГУУС Мінгарвыканкама. А потым – цішыня, праваахоўнікі як вады ў рот набралі. Але Сяргей патрабавала адказу. Атрымала яго толькі напрыканцы мінулага тыдня – 15 верасня. І што цікава –  па электроннай пошце.

В рамках проводимых разбирательств виновность Т.Е.Сергей в хищении денежных средств у Т.Н.Тарасовой установлена не была, и после дачи пояснений она была отпущена. Установить более подробные анкетные данные Т.Н.Тарасовой в ходе проведенной проверки не представилось возможным, так как в ОДС она не вернулась, согласно справке адресно-справочного бюро в Республике Беларусь не значится”, – паведамляў Сяргей старшы інспектар Упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама падпалкоўнік І.С.Каваленя. Прычым ягоны адказ быў узгоднены з кіраўніцтвам: на лісце стаялі подпісы начальніка ўпраўлення падпалкоўніка А.С.Купчэні і яго намесніка падпалкоўніка В.Т.Сцяпуры.

У адказе таксама паведамлялася, што, паколькі лицо которое представилось Т.Н.Тарасовой, могло добросовестно заблуждаться, орган уголовного преследования объективно приходит к выводу, что в ее действиях отсутствуют признаки состава преступления, предусмотренного ст.400 УК Республики Беларусь (заведомо ложный донос).

– Тое, што шукаць паклёпніцу не будуць, – не здзіўляе, – каменціруе адказ з ГУУС Тамара Сяргей. – Але ж паказальна іншае: атрымліваецца, што не проста радавыя міліцыянеры, а высокія чыны не ведаюць элементарных правілаў і сваіх службовых абавязкаў. Мяне затрымліваў не зялёны юнак, а падпалкоўнік Сяргей Гаркавы. Чаму ён паверыў словам нейкай дзяўчыны, па выглядзе алкагалічкі? Чаму не запатрабаваў у яе пашпарт, не запісаў дадзеныя, у рэшце рэшт не высветліў, хто яна такая, дзе жыве, а ўзяў і адпусціў? Мяркую, справа ў тым, што гэта была добра спланавая правакацыя, каб Сяргей з актывістамі не сапсавалі свята інаўгурацыі Лукашэнку.

– Атрымліваецца, што кропка ў вашай справе пастаўлена. Ваша сітуацыя – чарговае пацвярджэнне, што цяжка дамагацца праўды ў нашай краіне. Не шкада высілкаў, патрачанага часу?

– Ні ў якім разе.

Па-першае, адказ ГУУС буду абскарджваць у пракуратуры, буду там ставіць пытанні і аб дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі, і аб грамадзянцы “Тарасовой Т.Н.”.

Па-другое, я ўпэўнена, што з нашымі ўладамі трэба дзейнічаць у рамках закона сістэматычна, структурна, мэтанакіравана і пісьмова. І тады вынік будзе. Магчыма, не такі,  як хацелася б у канкрэтнай сітуацыі. Але гэта дапаможа прадухіліць тую распушчанасць і беззаконне, якія мы сёння маем. Канешне, усё гэта патрабуе часу і сіл, прасцей сыпаць лозунгамі, ладзіць семінары і многа гаварыць. Такі шлях, на жаль, абралі многія, і ўлада, не бачачы адпору, часцяком дзейнічае брутальна і жорстка. Гэта праблема нашай грамадзянскай супольнасці: патанулі ў гаварыльні. А трэба дзейнічаць…

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.
17 снежня 2017

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).