Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Будуць працаваць 50 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.
6:00 17 лiпеня 2015
12
Памер шрыфта

Прадстаўнікі РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і незарэгістраванага цэнтра “Вясна” заявілі аб пачатку грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Арганізатары акцэнтуюць увагу ў першую чаргу на доўгатэрміновым назіранні, якое прадугледжвае маніторынг усіх этапаў выбарчай кампаніі і справаздачы па кожным з іх. У складзе кампаніі будуць працаваць 50 доўгатэрміновых назіральнікаў, размеркаваных па ўсёй тэрыторыі краіны.

За правядзеннем галасавання на выбарчых участках з пачатку датэрміновага галасавання і да падліку галасоў будуць назіраць 400 кароткатэрміновых назіральнікаў на 200 участках для галасавання, інфармуе spring96.org.

“Выбары – гэта не толькі працэс працэдур па вылучэнні кандыдатаў, падліку галасоў ды агітацыі, але і пэўны клімат, грамадска-палітычная сітуацыя, на фоне якой усё адбываецца. Мы асобна звярталі ўвагу нашых назіральнікаў на тое, што важна адсочваць розныя падзеі, так ці інакш звязаныя з выбарчым працэсам. Мы бачым, што ёсць правакацыі з розных бакоў, шматлікія знешнія фактары, улічваючы сітуацыю ва Украіне, расійска-ўкраінскі канфлікт і ўцягванне ў яго Беларусі. Мы разумеем, што выбарчая кампанія – гэта выклік і для улад, і для ўсяго грамадства. Таму ўсе гэтыя сітуацыі будуць фіксавацца і ацэньвацца з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў”, – паведаміў журналістам старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алег Гулак.

Важным у дзейнасці кампаніі з’яўляецца менавіта яе праваабарончы складнік.

“Будуць ацэньвацца як працэдуры, так і падзеі, якія будуць адбывацца падчас выбараў”, – кажуць праваабаронцы і дадаюць, што кампанія не ставіць мэты падтрымкі палітычных партый, а таксама якіх-небудзь палітычных дзеячаў. – Увесь выбарчы працэс будзе ацэньвацца максімальна непрадузята, зыходзячы выключна з прынцыпаў свабодных, дэмакратычных і празрыстых выбараў”.

Падрыхтаваў Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра