Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
13
Памер шрыфта

Найбольшую занепакоенасць у жыхароў Беларусі выклікае рост цэн і беспрацоўе, сведчаць вынікі апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта.

«Як паказваюць вынікі праведзенага ІАЦ у першым квартале 2017 года рэспубліканскага апытання, сярод праблем, якія выклікаюць найбольшую занепакоенасць у насельніцтва, рост цэн займае першае месца (75%)», – гаворыцца ў матэрыялах ІАЦ.

На другім месцы ў ліку праблем, якія выклікаюць найбольшую занепакоенасць у насельніцтва, аказалася беспрацоўе – гэта тэма хвалявала 55,5% апытаных.

Наконт працы жыллёва-камунальных службаў занепакоенасць выказалі 36% рэспандэнтаў. Сярод праблем сацыяльнай сферы пытанні будаўніцтва жылля турбуюць 29% жыхароў краіны. «Пры гэтым большасць грамадзян, якія сутыкаліся з працай гэтай сферы (66,5% рэспандэнтаў), указалі на высокі кошт жылля, якое будуецца», – тлумачаць у ІАЦ.

 

ДАРЭЧЫ

Амаль палова даходаў ідзе на прадукты

Калі Белстат падлічыў, як распараджаюцца сваімі даходамі беларусы, то высветлілася, што 41,7% ад агульнага аб’ёму выдаткаў у сярэднестатыстычнай беларускай сям’і ідзе на прадукты харчавання. На другім месцы траты на нехарчовыя тавары – 29,8% ад выдаткаў. Менш за ўсё ў сярэднестатыстычнай сям’і ідзе на аплату паслуг – 25,5% выдаткаў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Амерыка ўжо не такая страшная?

На мінулым тыдні ЗША абвесцілі, што рыхтуюцца зрабіць два радыкальныя крокі. Гэта выклікала ў свеце гучны рэзананс, але не з боку нашае краіны.

Мария ШАРАПОВА: «Удар может решить любую проблему!»

Совсем недавно в московском издательстве «Эксмо» вышла автобиографическая книга известной теннисистки с белорусскими корнями Марии Шараповой «Неудержимая». В качестве эпиграфа к книге пятикратная п

Итальянцы на «Беларусьфильме»

17 октября генеральный директор «Беларусьфильма»  Игорь Поршнев проводил экскурсию по киностудии для итальянского режиссера Джанфранко Кабидду и его товарищей. Прекрасно отремонтированные павильоны, н