Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 снежня 2016
6
Памер шрыфта

Удзельнікі традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці паўстанцаў Каліноўскага, якая ладзіцца на Дзяды ў Свіслачы, працягваюць атрымліваць міліцэйскія пратаколы, паводле якіх яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Толькі апошнім часам такія пратаколы атрымалі слонімскія актывісты Павел  Севасцян і Віктар Марчык, Аляксандр Мех з Кобрына, Вітольд Ашурак з Бярозаўкі, Эдвард Дзьмухоўскі з Гродна і актывіст з Ліды Валерый Мінец. Апошні сцвярджае, што  ў Свіслачы ў той дзень яго ўвогуле не было, ён спазніўся на мерапрыемства і прыехаў толькі ў Якушоўку, калі ўжо ўсе раз’язджаліся. “А мяне ў пратаколе вінавацяць, што я браў удзел у несанкцыянаванай акцыі ў Свіслачы, – расказаў Радыё Свабода Мінец. – Можна толькі ўявіць, як міліцыянты фабрыкуюць гэтыя пратаколы, пішуць іх пад капірку. Хутчэй за ўсё, я трапіў на камеру да іх у Якушоўцы, і ніхто нават не праверыў, ці быў я ў Свіслачы. Паглядзім, што яны будуць сведчыць у судзе”.

Дарэчы, у самой Свіслачы ўжо адбыўся суд над мясцовым актывістам Юрыем Глебікам. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафам у памеры 840 рублёў.

Дарэчы, пазалетась за ўшанаванне паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы было пакарана аж 19 актывістаў, а летась – пяць.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.