Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
9
Памер шрыфта

Да канца года ў Беларусі запусцяць сістэму электроннай рэгістрацыі замежнікаў.

Працэдура рэгістрацыі стане прасцейшай, бо не патрэбна будзе асабістая прысутнасць замежніка ў органе рэгістрацыі, калі ён зарэгістраваўся з дапамогай электроннай формы. Зрабіць гэта можна будзе праз адзін партал электронных паслуг.

МУС і Нацыянальны цэнтр электронных паслуг плануюць, што сістэма запрацуе да канца года.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.