Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана следства па крымінальных справах аб махлярстве ў дачыненні да псеўдапрадпрымальнікаў.
6:00 31 лiпеня 2015
12
Памер шрыфта

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, Стаўбцоўскім РАСК завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ва ўчыненні махлярства. На працягу некалькіх гадоў, маючы карыслівыя мэты, 54-гадовы мужчына, які нідзе не працуе, называўся дырэктарам прадпрыемства па вырабе зрубу пад лазні. Для пошуку заказчыкаў абвінавачаны размяшчаў у інтэрнэце аб’явы аб сваёй дзейнасці, паказваў кліентам праектныя работы і фота “сваіх” работ, пісаў ім распіскі і браў грошы авансам. Як правіла, заказчыкі перадавалі яму ў якасці перадаплаты не менш як 1000 долараў.
На самай справе абвінавачаны не меў рэальнай магчымасці выконваць свае абавязацельствы, грашамі распараджаўся па сваім меркаванні, заказаную прадукцыю не вырабляў і грамадзянам яе не пастаўляў.
У Дзяржынску лжэдырэктар фірмы па выпуску вырабаў з ПВХ абвінавачваецца ў махлярстве і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненым у асабліва буйным памеры. З 2014-га па 2015 год 32-гадовы мясцовы жыхар, усведамляючы неспрыяльнае фінансавае становішча фірмы і будучы адхіленым ад кіраўніцтва за ўчыненыя крадзяжы маёмасці свайго прадпрыемства, заключаў дагаворы на выраб, устаноўку акон і дзвярэй з фізічнымі асобамі. Атрыманыя ад заказчыкаў грошы ў якасці перадаплаты на рахунак прадпрыемства не залічваў, а траціў на асабістыя патрэбы.
Следчыя раяць: не аддавайце свае грошы абы-каму. Помніце, што ўсе Астапы Бэндэры дзейнічаюць па прынцыпе: спачатку грошы…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.