Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:16 23 студзеня 2017
13
Памер шрыфта

Сайт “Народнай Волі” першым паведаміў пра здарэнне ў навагоднюю ноч на вуліцы Любімава ў Мінску. Тады на пляцоўцы каля сваёй кватэры быў паранены 28-гадовы работнік «Кераміна». У яго двойчы страляў міліцыянер. Абодва апынуліся ў шпіталях: міліцыянт – з чэрапна-мазгавой траўмай, гаспадар кватэры – з агнястрэльнымі раненнямі.

І вось учора старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч паведаміў, што мінчаніну, які падазраецца ў нападзе на міліцыянера, прад’яўлена абвінавачанне.

Паводле версіі ГУУС, 28-гадовы супрацоўнік «Кераміна» «нанёс удар супрацоўніку міліцыі ў вобласць грудзей, пасля чаго яшчэ серыю ўдараў у галаву». Да таго ж ён “паспрабаваў завалодаць табельнай зброяй міліцыянта”.

Жонка параненага гаспадара кватэры зусім інакш прадстаўляе сітуацыю. Маўляў, як толькі ён адчыніў дзверы, госці пачулі крыкі і стрэлы. Першай у тамбур выбегла яе сястра, на якую міліцыянер наставіў пісталет. Мужчына ляжаў на падлозе ў лужыне крыві. Міліцыянер, што страляў, адразу ж збег. На пляцоўцы засталіся яшчэ два міліцыянеры, але жонка параненага не ведае, прысутнічалі яны ў момант здарэння ці падышлі пазней.

Суседзі работніка «Кераміна» сцвярджаюць, што ён характарызуецца як спакойны чалавек, які ніколі не валодаў навыкамі рукапашнага бою і не меў пры сабе ніякай зброі.

“Сын па-ранейшаму знаходзіцца ў ваенным шпіталі, але стан здароўя яго палепшыўся, – паведаміла “Народнай Волі” маці параненага хлопца. – Яго перавялі з рэанімацыі, хаця ён застаецца пад вартай. Таму, пачынаючы з 1 студзеня, ніхто з блізкіх не меў магчымасці з ім сустрэцца і пагаварыць”.

Што скажа суд – абавязкова паведамім чытачам “Народнай Волі”.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Какой фрукт способен омолодить организм на 17 лет

Специалисты из Нью-Йорка выяснили невероятные свойства этого плода.

Жители итальянских Венето и Ломбардии проголосовали за автономию от центральных властей

Жители итальянских северных областей Венето и Ломбардия на прошедших накануне референдумах высказались за автономию от центральных властей.

“Кожны з нас гісторык нацыянальны”. У Гродне адбылася канферэнцыя па паўстанні 1863-1864 гадоў

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед