Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
3
Памер шрыфта

і магчымасць правядзення ў Мінску яшчэ аднаго сусветнага першынства “Народнай Волі” распавядаюць экс-настаўнік зборнай Беларусі Эдуард ЗАНКАВЕЦ і былы старшыня Федэрацыі хакея Латвіі Кіраў ЛІПМАН.

Эдуард ЗАНКАВЕЦ:

“Не трэба жыць марамі пра камунізм…”

– Беларусы закончылі чэмпіянат на 13-м месцы сярод 16 каманд. Наша месца?

– Каманда не вылецела з элітнага дывізіёна, але і самыя аптымістычныя планы не спраўдзіліся. Таму ў такой сітуацыі можна сказаць, што зборная выступіла і не добра, і не дрэнна. Але відавочна іншае: хлопцы маглі згуляць лепш, але не зрабілі гэтага. Гульня, якая была паказана, не самага высокага ўзроўню. Я не кажу пра ўсіх хакеістаў, былі тыя, для каго чэмпіянат стаў дэбютам. І, напэўна, менавіта да іх было менш за ўсё патрабаванняў. Але большасць вопытных ігракоў не паказалі ўсё, на што здольныя.

– Трэнера беларусаў Дэйва Льюіса пачалі абстрэльваць крытычнымі стрэламі яшчэ да таго, як каманда закончыла выступленне на першынстве…

– Несправядліва папракаць толькі аднага галоўнага трэнера, бо ў сучасным хакеі падрыхтоўка каманды – гэта вялікая калектыўная праца ўсяго трэнерскага штаба. Таму няправільна казаць, што толькі Льюіс дрэнна спрацаваў. Увогуле, трэба зрабіць усебаковы аналіз таго, што адбылося. Як мне падаецца, сёлетняе выступленне падобна на мінулагодняе, але зараз не была зроблена адпаведная работа над памылкамі.

– Беларускі кіраўнік пасля трох паражэнняў нашай зборнай таксама рэзка раскрытыкаваў гульню хакеістаў. Крытыка дапамагае ігракам альбо наадварот?

– Калі ў хакей гуляюць прафесіяналы, то такім людзям крытыка не павінна вешаць гіры на ногі.

– Галоўны трэнер “Юнацтва” Міхаіл Захараў лічыць, што беларускі хакей развіваўся б лепш, калі б у Кантынентальнай хакейнай лізе выступала не адно мінскае “Дынама”, а тры клубы.

– Я быў бы вельмі рады, калі б у КХЛ былі і тры беларускія клубы, і больш. Але ж ёсць аб’ектыўныя фактары. Вобразна кажучы, не трэба жыць марамі пра камунізм…

Кіраў ЛІПМАН:

 “Латвія можа застацца з носам”

Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года можа прайсці ў Беларусі і Латвіі. Як заявіў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазел, у Мінска і Рыгі куды больш шанцаў прыняць першынство, чым у Фінляндыі. Але канчатковае рашэнне будзе прынята сёння, 19 мая.

– Гісторыя паказала, што практыка правядзення чэмпіянату свету ў дзвюх краінах нерацыянальная, – кажа Кіраў ЛІПМАН. – Наколькі мне вядома, калі першынство праходзіла ў Швецыі і Фінляндыі, то шведы на гэтым абсалютна нічога не зарабілі. Тое самае будзе і ў сітуацыі, калі чэмпіянат давераць праводзіць Латвіі і Беларусі. Паўфіналы і фінал пройдуць у Мінску, а значыць, Латвія застанецца з носам у фінансавым плане. Бо, калі балельшчыкі будуць купляць пакет білетаў, то іх, безумоўна, зацікавіць варыянт з фінальнымі гульнямі. Усе паедуць у Мінск, а хто застанецца ў Рызе? Адна краіна застанецца ў мінусе.

Калі адна краіна праводзіць хакейнае першынство, то ці акупляецца праект?

– Безумоўна, акупляецца, калі ўсё правільна арганізаваць.

– Як вам гульня беларускай зборнай на гэтым чэмпіянаце?

– Яна была такая ж, як і зборнай Латвіі. Выйграць у тых каманд, у якіх і планавалі выйграць, гэта не дасягненне. А вось вы паспрабуйце паказаць характар і перамагчы топавыя зборныя. Таму нічога новага. Больш за тое – і ваша, і наша каманды сталі прайграваць нават тым, каму раней ніколі не прайгравалі. А гэта ўжо рэгрэс, а не прагрэс…

Алесь СІВЫ. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.