Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:25 5 мая 2017
15
Памер шрыфта

Як бацькі паўтараюцца ў дзецях, так і сапраўдны настаўнік паўтараецца ў сваіх лепшых вучнях. Канцэрт памяці выдатнага педагога Беларускай акадэміі музыкі Таццяны Пятроўны СЯРГЕЕНКА адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі ў пятніцу 21 красавіка. На філарманічнай сцэне загучыць галоўны інструментальны голас Беларусі – цымбалы, будуць выступаць вучні Таццяны Сяргеенка, а гэта такія славутыя цымбалісты, як Міхаіл Лявончык, Аляксандра Дзенісеня, Вольга Мішула, Таццяна Шумакова, Наталля Кавалеўская (Аруцюнава), Таццяна Сушчэня, Галіна Лазовік, Вераніка Дабрыніна. І многія проста таленавітыя музыканты.

– Гэта будзе грандыёзны канцэрт, – сказаў Міхаіл Антонавіч Казінец, галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча. – Наш аркестр будзе браць у ім удзел, але галоўным інструментам будуць цымбалы, толькі цымбалы. Таццяна Пятроўна прысвяціла ім усё жыццё, выхавала плеяду выдатных салістаў, музыкантаў. Я з Таццянай Пятроўнай быў знаёмы са студэнцкіх гадоў. Яна вучаніца вялікага Іосіфа Жыновіча. Мы разам вучыліся ў кансерваторыі, потым разам працавалі ў Акадэміі музыкі. Я 45 гадоў працую ў філармоніі, 20 гадоў быў рэктарам Акадэміі музыкі – натуральна, усе гэтыя гады я правёў з прафесарам Сяргеенка ў самых цесных зносінах. Яна выбітны педагог і музыкант, чалавек, які паклаў усе свае здольнасці і прафесіяналізм на цымбалы. І якіх вучняў яна выхавала: напрыклад, Міхаіла Лявончыка, які пакарае зараз Еўропу… Ён таксама прыедзе ў Мінск, будзе ўдзельнічаць у канцэрце. А пачнецца канцэрт з выступлення дзяцей музычных каледжаў і школ – яе творчых ўнукаў і праўнукаў, таму што іх сёння вучаць педагогі, якія былі калісьці вучнямі Таццяны Пятроўны. Прафесар Сяргеенка – родапачынальнік цэлай сапраўднай школы цымбалістаў, гонар нашай музычнай гісторыі.

Аўтар: Вікторыя ДРОЗД 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.