Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 верасня 2016
10
Памер шрыфта

У школе №69 Мінска з’явіўся клас з вывучэннем польскай мовы. Гэта першы клас у сталічнай сістэме адукацыі, дзе заняткі польскай мовы будуць абавязковымі – дзве гадзіны на тыдзень.

Польскую мову ў 1-м класе будзе вывучаць 21 дзіця. Школа вызначыла асобнае памяшканне, дзе будуць адбывацца ўрокі польскай мовы.

Як расказаў Марцін Вайцяхоўскі з Пасольства Польшчы ў Мінску, дзякуючы намаганням Консульскага аддзела клас польскай мовы быў адрамантаваны і абсталяваны новымі партамі. Дыпламаты перадалі таксама праектар, мультымедыйную дошку і падручнікі польскай мовы. Настаўніца прайшла адмысловы курс падрыхтоўкі для выкладання польскай мовы.

Да гэтага часу ў мінскіх дзяржаўных школах дзеці маглі вывучаць польскую мову толькі ў рамках факультатыўных заняткаў альбо гурткоў як дадатковы і неабавязковы прадмет. Усяго ў Мінску ў дзяржаўнай сістэме адукацыі ёсць некалькі такіх устаноў. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.