Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 верасня 2016
9
Памер шрыфта

Напрыканцы жнiўня ў харвацкiм Дуброўнiку адбыўся форум Трох мораў, у якiм бралі ўдзел прэзiдэнты Польшчы, Харватыi, Венгрыi, Лiтвы, Славенii i Балгарыi. Акрамя таго, на форуме прысутнiчалi высокапастаўленыя чыноўнiкi з Чэхii, Румынii, Славакii, Аўстрыi, Эстонii i Латвii. На сустрэчы была прынята супольная дэкларацыя адносна супрацоўніцтва ў галiне энергетыкi, транспарту, лiчбавых тэхналогiй і гандлёва-эканамiчнай сферы.

Прэзiдэнт Польшчы Анджэй Дуда лiчыць, што рэгiён Трох мораў можа стаць месцам супрацоўнiцтва i дыялогу памiж краiнамi ЕС i Паўночнаатлантычнага пакта i дзяржавамi, якiя не з’яўляюцца членамi згаданых структур. У якасцi прыкладу чыноўнiк прывёў Беларусь i Украiну. Чарговы форум рэгiёна Трох мораў пройдзе ў польскiм Вроцлаве ў чэрвенi 2017 года.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа