Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:14 13 снежня 2016
8
Памер шрыфта

10 снежня ў Канцэртнай зале «Мінск» сваю новую праграму «Зімовая казка» пакажа Венскі Штраус-Аркестр пад кіраўніцтвам прызнанага майстра дырыжора Пітэра Гута, кожны канцэрт якога ператвараецца ў сапраўднае свята. 

Пітэр Гут – віртуозны скрыпач і дырыжор. Ён закончыў Венскую акадэмію музыкі, затым тры гады вучыўся ў Маскве ў вялікага Давіда Ойстраха, выйграваў міжнародныя конкурсы скрыпачоў.

У якасці дырыжора ён працуе з топ-аркестрамі па ўсім свеце.

У 1978 годзе Пітэр Гут заснаваў Венскі Штраус-Аркестр – адзін з вядучых калектываў Еўропы і афіцыйны аркестр аўстрыйскай сталіцы, выконваючы лепшыя творы кампазітараў Венскай школы. Прычым Пітэр Гут адначасова іграе на скрыпцы і дырыжыруе.

– У нас у Аўстрыі, у Вене, гэта традыцыя. Штраус іграў на скрыпцы, і яго бацька, і яго браты. Мой бацька таксама быў музыкантам, калі я быў маленькі, я чуў гэтую музыку. Чалавек з Аўстрыі з малаком маці ўбірае музыку, традыцыі. Таму мне – няцяжка. Проста трэба гэтым займацца, ведаць пэўныя прыёмы. Вядома, няпроста – іграць самому і даваць уступленне, але калі ёсць крыху вопыту, то зусім не складана, – распавёў Пітэр Гут у інтэрв’ю сайту Teatral-online.ru.

Дарэчы, Венскі Штраус-Аркестр ужо тройчы выступаў у Мінску, і кожны раз з аншлагам.

Квіткі на канцэрт Венскага Штраус-Аркестра каштуюць ад 27,5 да 92,5 рубля.

Аўтар: Аліна ВЕТРАВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".