Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Але ці ўсім?
6:00 13 лiпеня 2015
9
Памер шрыфта

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў расказала  пра тое, калі і каму будуць пераразлічаны пенсіі ў Беларусі.

«У сувязі са зменамі бюджэту пражытачнага мінімуму сёлета зроблены два пераразлікі мінімальных і сацыяльных пенсій. Аналагічныя павышэнні плануюцца 1 жніўня і 1 лістапада», – адзначыла Наталля Качанава.

Але гэта, так бы мовіць, планавыя павышэнні. Бюджэт пражытачнага мінімуму мяняецца чатыры разы ў год – у лютым, маі, жніўні і лістападзе. Адпаведна растуць мінімальная пенсія, якая прымяняецца пры налічэнні надбавак і даплат да пенсій, і сацыяльная. І рост гэты, трэба сказаць, нязначны. Напрыклад, зараз памер сацыяльнай пенсіі ў Беларусі складае 1 мільён 335 тысяч 664 рублі, а ў снежні мінулага года складаў 1 мільён 271 тысячу 446 рублёў. Прыбаўка за паўгода склала ўсяго толькі 64 тысячы 218 рублёў. За гэтыя грошы сёння купіш хіба што кілаграм варанай каўбасы вышэйшага гатунку.

Безумоўна, што амаль 2,5 мільёна пенсіянераў чакаюць адказу на пытанне, калі нарэшце іх пенсіі павялічацца. У гэтым годзе на фоне дэвальвацыі і росту коштаў пераразліку пенсій па ўзросце яшчэ не было. Сёння звычайны пенсіянер у Беларусі мае штомесяц у сярэднім 2 мільёны 734 тысячы 374 рублі пенсіі. Гэта ўсяго толькі каля 180 долараў ЗША. Аднак законных падстаў для павышэння пенсій няма. У Беларусі, як вядома, па законе пераразлік працоўных пенсій увязаны з умовай 15-працэнтнага росту сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне. А заробкі, як вядома, з пачатку года растуць нязначна. 

Праўда, Наталля Качанава, выступаючы перад дэпутатамі, сказала, што ўрад разгледзіць пытанне і аб павышэнні працоўных пенсій, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў. «Дасягнутыя ў папярэднія гады суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы на ўзроўні не менш за 40% намі будуць вытрыманы і ў цяперашніх умовах», – удакладніла віцэ-прэм’ер. У маі, дарэчы, сярэдняя пенсія склала 39,8% ад сярэдняй зарплаты, а ў студзені гэты паказчык быў 44%. Так што верагоднасць атрымаць прыбаўку да пенсіі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у беларускіх пенсіянераў, трэба меркаваць, ёсць. Хаця ў чэрвені кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Людміла Бачыла заўважыла, што магчымасці фонду не дазваляюць у гэтым годзе павышаць пенсіі. «Сітуацыя няпростая, пенсіянеры хочуць павышэння пенсій. Яны прывыклі да штоквартальнага пераразліку пенсій. На жаль, фінансавыя магчымасці не дазваляюць гэта рабіць», – сказала Людміла Бачыла.

Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.