Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Шаноўныя калегі!  Паважаныя чытачы! Для грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 20-гадовы юбілей “Народнай Волі” – бясспрэчны доказ перамогі вольнага слова над словам цэнзураваным, сапраўднай і сумленнай журналістыкі – над  эрзацам  прыслужніцка-прапагандысцкага прадукту.
1:55 20 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Гэта знак здольнасці беларускага грамадства да развіцця і дэмакратычных перамен, бо колькасць чытачоў, падпісчыкаў, сяброў “Народнай Волі” расце насуперак маштабным і часам вычварэнскім намаганням разнастайных цяперашніх уладных адміністрацый.

Чытачы не аднойчы баранілі сваю газету – ажно да пікетаў на вуліцах і плошчах.

Газета штодня бароніць іх – і ад вялікай ідэалагічнай хлусні, і ў “малых” канкрэтных справах, с надзеяй вырашыць каторыя людзі ідуць у “Народную Волю” бясконцай чарадой.

“Народная Воля” часцяком вырашае праблемы, за якія не бярэцца ніводная з нібыта магутных і адказных інстанцый – і людзі паважаюць газету за гэтую бясспынную працу-барацьбу, за сумленнасць, прынцыповасць.

Журналісты, што працуюць у “Народнай Волі”, зрабілі слаўнымі не толькі асабістыя імёны – яны робяць славу беларускай журналістыцы, нашай прафесіі. Іосіф Сярэдзіч, што сабраў такі высокапрафесійны і баявіты калектыў, варты глыбокай павагі і за асабістую нязломнасць.

“Народная Воля” будзе існаваць у Беларусі, нават калі газету давядзецца дастаўляць сюды паветранымі шарамі!” – сказаў неяк Сярэдзіч у час пераадолення чарговых чынавенскіх бар’ераў.

Дзякуй галоўрэду за тое, што слова сваё стрымаў!

Жыве “Народная Воля”!

Жыве Беларусь!

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.