Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 студзеня 2017
6
Памер шрыфта

Не спыніць цяпер, напэўна,

Нам жыццёвы калаўрот.

Якім выдасца год Пеўня?

Ці шчаслівы будзе год?

Хлеб ці будзе і да хлеба?

Ткацца будуць ручнікі?..

Зычу чыстага вам неба,

Беларусы-землякі!

Без трывог і хвалявання

Няхай будзе новы год.

Больш усмешак і кахання,

Менш загадак і турбот.

Хай пад зоркаю “Пагоні”

Беларусы будуць жыць,

Каб нідзе больш і ніколі

Нам чужынцамі не быць!

Беларусь каб не тапталі,

Не дзялілі папалам.

І каб больш не вызвалялі –

Вызваленняў досыць нам…

Беларусы – мой народзе,

Мой спрадвечны, дарагі!

Скінь жа стому ў Новым годзе

Ад пакут і ад тугі!

г.Слонім.

Аўтар: Сяргей ЧЫГРЫН 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Какой фрукт способен омолодить организм на 17 лет

Специалисты из Нью-Йорка выяснили невероятные свойства этого плода.

Жители итальянских Венето и Ломбардии проголосовали за автономию от центральных властей

Жители итальянских северных областей Венето и Ломбардия на прошедших накануне референдумах высказались за автономию от центральных властей.

“Кожны з нас гісторык нацыянальны”. У Гродне адбылася канферэнцыя па паўстанні 1863-1864 гадоў

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед