Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:28 31 студзеня 2017
14
Памер шрыфта

На гэтым тыдні ахоўнікі аднаго з гандлёвых цэнтраў коса пазіралі на аўтараў кнігі “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі” пісьменніка Уладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава. Праз некалькі хвілін цэнтр ужо трэба было зачыняць, а да іх яшчэ чарга па аўтографы стаіць!

Прыходзілі і цяжарныя жанчыны, і адна бабулька, якой пад 90 гадоў, пра аўтограф-сесію яна прачытала ў “Народнай Волі”.

За 25 гадоў працы ілюстратарам я шмат у якіх выставах удзельнічаў, і на кірмашах па ўсім свеце бываў, – распавёў “Народнай Волі” мастак Павел Татарнікаў. – На маёй памяці, можа, толькі там, дзе адбывалася прэзентацыя сусветных бестселераў, стаяла такая чарга па аўтографы. Але ў Беларусі я ніколі ў жыцці такога не бачыў, каб гадзінамі людзі чакалі аўтографа ад аўтараў кнігі. Для мяне гэта было вельмі прыемна, тым больш што кніга нятанная… Як заўважалі ў інтэрнэце, не па валюту і не па зніжкі было даўжэзная чарга, а па кнігу!

Мы проста не ўстаючы падпісвалі і падпісвалі кніжкі, нават словам не было калі перамовіцца!”

НЕ ПРАПУСЦІЦЕ!

Сёння, 20 студзеня, у гандлёвым цэнтры “Цівалі” на вуліцы Прытыцкага адбудзецца яшчэ адна аўтограф-сесія Арлова і Татарнікава.

Прыходзьце!

ДАРЭЧЫ

Паводле слоў Уладзіміра Арлова, менш як за тыдзень разышліся 1000 асобнікаў кнігі, якая трапіла ў крамы толькі некалькі дзён таму. Агульны наклад “Айчыны” – 3000 экзэмпляраў.

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць

Украінская паліцыя мае відэа, на якім бачны два верагодныя забойцы журналіста Паўла Шарамета. Пры гэтым выява твару жанчыны, якая падклала выбухоўку пад аўтамабіль, вельмі дакладная. Але ўкраінская па

На замглавреда «Эха Москвы» Татьяну Фельгенгауэр напали с ножом

Неизвестный проник в редакцию радиостанции "Эхо Москвы" и ранил ножом заместителя главного редактора радиостанции Татьяну Фельгенгауэр. Эту информацию агентству Интерфакс подтвердил главный редактор "

Міністр эканомікі: Ёсць сферы, дзе заробку ў 1000 рублёў давядзецца пачакаць

Нягледзячы на планы ўладаў да канца 2017 года падняць сярэдні заробак у Беларусі да 1000 рублёў, яго ўбачаць не ўсе і не адразу. Гэты факт у эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў міністр эканомікі Уладзімі