Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:15 13 верасня 2016
13
Памер шрыфта

Павел вылучаецца ад Партыі БНФ, але амаль год нідзе не працуе. Чаму?

– Зараз я вучуся на курсах на маляра-тынкоўшчыка, – удакладняе ён. – І хутка пачнецца практыка. Праўда, зараз уся мая ўвага сканцэнтравана на выбарах, таму пакуль пра працу нават не думаю. Хаця, натуральна, трэба будзе нешта шукаць.

– Выбаршчыкі не цікавяцца, чаму кандыдат у дэпутаты – дармаед?

– Дык у краіне шмат такіх, як я. Што тут дзіўнага ці незвычайнага?

– Якая ў вас адукацыя?

– Сярэдняя спецыяльная. Я – друкар, працаваў у паліграфіі. І ўвогуле шмат дзе працаваў. І ахоўнікам, і будаўніком трошкі… Зараз спрабую палітыкай займацца. Можа, пасля выбараў куды-небудзь уладкуюся.

– Колькі ўжо не працуеце?

– Каля васьмі месяцаў. Апошні раз працаваў рознарабочым на адным прадпрыемстве, але доўга там не затрымаўся. Паглядзеў, што гэта – не маё, і праз паўтара месяца сышоў. Грошы не плацілі, п’яныя рабочыя боўталіся… Таму кінуў тую справу і вырашыў пайсці на біржу працы, дзе мне і прапанавалі курсы. Дапамога, дарэчы, там вельмі слабая. Калі стаяў на біржы, грошы не атрымліваў, а калі пайшоў навучацца на курсы, далі ўсяго 21 рубель у месяц.

– А за якія сродкі сям’ю корміце?

– Няма пакуль сям’і, я – халасцяк. Пасля выбараў буду думаць і пра работу, і пра жаніцьбу. А пакуль з бацькамі жыву ў Мінску. Натуральна, хацелася б мець нейкія больш-менш прыстойныя сродкі, але што зробіш, калі не магу знайсці тую работу, якая б мяне задавальняла.

– Удзел у парламенцкай кампаніі таксама патрабуе ад кандыдата пэўных выдаткаў. Якім чынам гэтае пытанне вырашаеце?

– Калі шчыра, то ў маці грошай пазычыў. Так бы мовіць, яна – мой спонсар. Я вось чуў, што парламенцкая кампанія фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту, але я ніякіх грошай не ўбачыў. Можа, якія праўладныя кандыдаты нешта і атрымліваюць, хаця нічога не ведаю дакладна пра гэта.

– Калі вас выберуць у дэпутаты, то ўжо дакладна забяспечыце сябе прыстойнай пенсіяй…

– Думаю, не выберуць. Бо я ж ведаю, як у нас лічаць галасы.

Я не стаў пытацца, чаму ў такім разе спадар Старавойтаў вырашыў балатавацца – адказ вядомы.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.