Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
3
Памер шрыфта

Адбылося гэта днямі падчас афіцыйнай цырымоніі ўручэння даверчых лістоў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака па сумяшчальніцтве Паўлам Латушкам князю Манака Альберу II.

Князь Манака з прыемнасцю адзначыў, што Павел Латушка – першы ў гісторыі ўзаемаадносін дзвюх дзяржаў пасол Беларусі ў Манака.

Латушка распавёў князю Манака аб перспектывах рэалізацыі шэрагу праектаў у культурнай сферы, гастроляў Нацыянальнага балета Монтэ-Карла ў Беларусі і выступлення пераможцаў цыркавога фестывалю, які штогод праходзіць у Манака.

“Князь Манака Альбер II падкрэсліў важнасць развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў эканамічнай сферы, падтрымаў правядзенне сумеснай бізнес-прэзентацыі, а таксама рэалізацыю праектаў у культурнай сферы, – паведамляе Пасольства Беларусі ў Іспаніі. – Падчас размовы былі закрануты пытанні развіцця супрацоўніцтва ў сферы спорту паміж краінамі: арганізацыі ў Беларусі Еўрапейскіх гульняў і ўдзелу прадстаўнікоў Беларусі ў Міжнароднай канферэнцыі “Свет і спорт”, якая штогод праходзіць у Манака”.

Падчас завяршэння афіцыйнай цырымоніі ўручэння даверчых лістоў Павел Латушка падарыў князю Манака Альберу II фотаздымак, зроблены каля галоўнага ўваходу ў Нясвіжскі палац у 1935 годзе падчас знаходжання ў Нясвіжы князя Манака Луі II па запрашэнні князя Альбрэхта Радзівіла. Таксама князю Манака Альберу II быў перададзены альбом “Нясвіжскі палац”, выдадзены пасля завяршэння рэстаўрацыі палаца, і памятны медаль “Слуцкія паясы”. Латушка расказаў князю Манака аб стварэнні мануфактур па вытворчасці слуцкіх паясоў прадстаўнікамі роду Радзівілаў на тэрыторыі Беларусі.

Аўтар: Марына ВІШНЕЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".