Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
14
Памер шрыфта

27-гадовы Валерый Болт ужо наездзіў на веласіпедзе па Заходняй Еўропе і Каўказе каля 16 тысяч кіламетраў. 5 мая ён адправіўся ў чарговае падарожжа…

“З’ехаў у Малайзію, – абвясціў беларускі экстрэмал у сацыяльных сетках. – Падарожжа на 15 тысяч кіламетраў. Будзе крута! Вязу ў сваіх вачах увесь свет! Беларусь – Расія – Казахстан – Манголія – Кітай – В’етнам – Лаос – Тайланд – Малайзія…”

“20-ы дзень, – апісвае свой велапаход Валерый. – Балашоў, Расія. Раніцай моцны і халодны вецер, які перашкаджае ехаць… У адну з вёсак заехалі за вадой. Пакуль я набіраў яе, распавёў дзеду, адкуль мы, куды едзем і як харчуемся. Такім чынам падрыхтаваў дзядулю і напрыканцы папрасіў у яго варэння. Той замітусіўся і знайшоў літр клубнічнага. Так што сёння халву можна не купляць. А вось з бульбай у людзей у гэтым рэгіёне праблема, дрэнныя ўраджаі былі… Увогуле, харчуемся мы вельмі добра, пры гэтым трацім у дзень на дваіх 150–180 расійскіх рублёў. Гэта ўсяго 3 долары. Пакуль схема працуе”.

– Першапачатковыя планы сына некалькі змяніліся, – распавядае “Народнай Волі” Павел Болт, бацька велатурыста. – Да Курска Валерыю давялося ехаць аднаму і толькі там да яго далучыўся сябар Васіль, з якім яны і працягнулі шлях. Акрамя таго, унесла карэкціроўку і надвор’е, таму красавіцкі старт давялося перанесці на пачатак мая. Зараз хлопцы едуць па Расіі, а ў Іркуцку спыняцца, каб зрабіць кітайскія візы.

– Наколькі вядома, спачатку падарожжа планавалася на два гады…

– Яно будзе скарочана, бо адмовіліся ад паездкі у Аўстралію.

– Колькі ідзе падрыхтоўка да такога велапаходу?

– Мне здаецца, калі я еду ў Мінск на машыне, то рыхтуюся да паездкі больш, чым Валера да сваёй вандроўкі. Яму больш трэба было нейкія арганізацыйныя пытанні вырашаць – шукаць спонсараў, забяспечваць інфармацыйную падтрымку. А тэхнічны бок вялікай падрыхтоўкі не патрабуе. Літаральна за тыдзень купіў спальны мяшок, намёт, запчасткі з сабой узяў… Вось і ўсе зборы.

– Валерый піша, што на дваіх з таварышам яны трацяць у дзень 3 долары. Нешта зусім мала…

– У іх з Васілём дэвіз: “Далей – танней”. Вось такі бюджэт яны для сябе вызначылі, а ўсім астатнім добрыя людзі забяспечваюць. Хтосьці па дарозе бульбы дасць, нехта яек… Адным словам, харчуюцца паўнавартасна. Ды і ў матэлях ці гасцініцах яны не спыняюцца, а начуюць у намётах. Увогуле, стараюцца аб’язджаць вялікія гарады, бо галоўнае – гэта праехаць па маршруце…

– Спонсары зацікаўлены, каб матэрыяльна падтрымліваць такія праекты?

– Не асабліва. Перад гэтай паездкай Валера чатыры месяцы працаваў, а таму сам адклаў нейкую суму.

– Калі ваш сын пачаў захапляцца велатурызмам?

– Першы тур па Еўропе ў яго быў у 2015 годзе. Даехаў з сябрам да Лісабона, да Атлантычнага акіяна, і назад вярнуўся тым жа маршрутам. А ўвогуле, я купіў сыну веласіпед, калі ён быў у 6-м класе. Праўда, яго потым скралі…

– Валерый вучыўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце?

– Калі гэта можна назваць вучобай… Ён паступіў, але ўжо пасля першай сесіі быў адлічаны за непаспяховасць. Затым адслужыў у арміі ў роце ганаровай варты і затым працаваў у прадпрымальніка. Хацеў з сябрам нават сваю справу распачаць (рабіць з гіпсу інтэр’ерную плітку), але ў нейкі момант загарэліся велападарожжамі, і ўвесь іх бізнес-праект адразу закончыўся.

– Ці падтрымліваеце вы такое захапленне сына?

– Няхай круціць педалі, пакуль халасцяк. З аднаго боку, спачатку ў гэтым жыцці трэба матэрыяльна сябе забяспечыць, а ўжо затым знаходзіць час, каб падарожнічаць. З іншага – у такіх вандроўках таксама нічога дрэннага няма. Здаровы лад жыцця вядзе, свет пабачыць… Але зусім было б добра, калі б гэтае захапленне можна было ператварыць у камерцыйны праект. Праўда, пакуль пра гэта даводзіцца толькі марыць.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо