Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
2
Памер шрыфта

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у двух несанкцыянаваных вулічных акцыях – 1 мая на Кастрычніцкай плошчы і 3 сакавіка ў Курапатах. Такое рашэнне прыняла 2 мая суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня.

Севярынец сваёй віны не прызнаў. Паводле яго слоў, сведкі, якія прадстаўляюць АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, давалі лжывыя паказанні. У прыватнасці, два супрацоўнікі АМАПа сцвярджалі, што асабіста затрымлівалі Севярынца 1 мая ў 14.30 на ўваходзе ў станцыю метро «Кастрычніцкая». Аднак, як заявіў палітык, ён быў затрыманы пасля 15.00 на выхадзе са станцыі метро «Пушкінская».

Падчас пасяджэння Севярынец прапанаваў Шабуні зрабіць «самы годны і маральны ўчынак у сваім жыцці – звольніцца з пасады суддзі, каб не ўдзельнічаць у незаконных працэсах». Пасля таго як прысуд быў вынесены, асуджаны палітык са шкадаваннем канстатаваў, што суддзя Шабуня не скарысталася гэтым выпадкам.

Адразу пасля вынясення рашэння Паўла Севярынца адвёў канвой, яго адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".