Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
7
Памер шрыфта

За час XVII міжнароднага байк-фестывалю, які прайшоў 26–28 мая ў Брэсце, а таксама на базе аздараўленчага лагера «Арляня» ў Жабінкаўскім раёне, 22 (!) яго ўдзельнікі былі затрыманы за кіраванне матацыклам у стане алкагольнага ап’янення.

Як паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, сярод нецвярозых байкераў 15 замежных грамадзян: 11 – з Расійскай Федэрацыі, 3 – з Літвы, адзін – з Эстоніі.

Акрамя таго, у дачыненні да 115 матацыклістаў складзены адміністрацыйныя матэрыялы за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху, 4 – за адсутнасць правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі. Прычым, аказваецца, у параўнанні з леташнім байк-фестывалем, нецвярозых матацыклістаў затрымана ў два разы менш.

Паводле звестак абласной Дзяржаўтаінспекцыі, у XVII Міжнародным байк-фестывалі бралі ўдзел каля 4 тысяч матацыклістаў з шэрагу краін, у тым ліку з Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Францыі, Эстоніі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.