Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
9
Памер шрыфта

На пачатку мая ўбачыла свет кніга ўспамінаў беларускага андэрсаўца Паўла Нічыпарука ў рэдакцыі гісторыка Ігара Мельнікава. Наклад выдання – усяго 300 асобнікаў, і ён ужо вычарпаны. Першымі кнігу атрымалі спонсары, якія падтрымалі яе выданне падчас краўдфандынгавай кампаніі на сайце ulej.by. Частка асобнікаў была даслана ў айчынныя і замежныя бібліятэкі. Але ў аматараў беларускай гісторыі ёсць яшчэ магчымасць набыць гэтую цікавую кнігу.

– Аўтар успамінаў, Павел Каленікавіч Нічыпарук, нарадзіўся ў жніўні 1902 г. на хутары Жардзечна каля вёскі Запруды (зараз Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці, – нагадвае Ігар Мельнікаў. – У лютым1941 г. яго арыштавалі і накіравалі ў лагер ГУЛАГа ў Свярдлоўскай вобласці. У1942 г. беларус аказаўся ў Арміі Андэрса і ў яе складзе ўдзельнічаў у баях з нацыстамі ў Італіі. У1948 г. Нічыпарук паехаў у ЗША, дзе і пражыў да самай смерці ў 1979 годзе. У нататках Паўла Каленікавіча, надрукаваных на машынцы на маленькіх, “амерыканскіх”, аркушах паперы, ёсць усё: цяжкая сялянская праца, нечалавечыя ўмовы савецкіх турмаў і ГУЛАГа, фронт і баі з нацыстамі, расстанне з сям’ёй і жыццё ў эміграцыі. А яшчэ – вялікая настальгія па роднай Беларусі. Лёс Нічыпарука тыповы для шматлікіх беларускіх андэрсаўцаў. Многія жаўнеры пасля вайны вярнуліся ў БССР. У1951 г. савецкія ўлады дэпартавалі гэтых людзей у Іркуцкую вобласць. Іншыя вырашалі застацца на Захадзе.

Трэба адзначыць, што пра беларусаў Другога польскага корпусу, якія мужна змагаліся супраць гітлераўцаў падчас вайны, у Беларусі доўгі час не ўзгадвалі. І толькі зараз, калі тых ветэранаў Другой сусветнай ужо няма з намі, праўда пра іх жыццё і выпрабаванні, праз якія яны прайшлі, становіцца здабыткам беларускай грамадскасці. Кніга “Адысея палешука” багата аздоблена ўнікальнымі фотаздымкамі з прыватнага архіва Ігара Мельнікава.

– Кніга з поспехам была прадстаўлена ў мінскай Галерэі TUT.BY і варшаўскім Музеі Войска Польскага, – адзначае Ігар Мельнікаў. –  Экзэмпляры “Адысеі” дасланы ў Бібліятэку Кангрэса ЗША, а таксама ў бібліятэкі Польшчы, Вялікабрытаніі і Беларусі”.

Зараз аматары беларускай вайсковай гісторыі маюць апошнюю магчымасць набыць гэтую кнігу ды яшчэ і з аўтографам аўтара.

Аўтограф-сесія новай кнігі Ігара Мельнікава адбудзецца 13 чэрвеня з 18 да 20 гадзін у мінскай “Акадэмкнізе” (пр-т Незалежнасці, 72).

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць

Украінская паліцыя мае відэа, на якім бачны два верагодныя забойцы журналіста Паўла Шарамета. Пры гэтым выява твару жанчыны, якая падклала выбухоўку пад аўтамабіль, вельмі дакладная. Але ўкраінская па

На замглавреда «Эха Москвы» Татьяну Фельгенгауэр напали с ножом

Неизвестный проник в редакцию радиостанции "Эхо Москвы" и ранил ножом заместителя главного редактора радиостанции Татьяну Фельгенгауэр. Эту информацию агентству Интерфакс подтвердил главный редактор "

Міністр эканомікі: Ёсць сферы, дзе заробку ў 1000 рублёў давядзецца пачакаць

Нягледзячы на планы ўладаў да канца 2017 года падняць сярэдні заробак у Беларусі да 1000 рублёў, яго ўбачаць не ўсе і не адразу. Гэты факт у эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў міністр эканомікі Уладзімі