Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
2
Памер шрыфта

Шаноўнае спадарства!

Хацелася б праз “Народную Волю” напомніць  кіраўніцтву дзяржавы пра такую катэгорыю грамадзян, як дзеці вайны. Мне не было і трох гадоў, як з’явіліся акупанты. Вось адзін з эпізодаў, які застаўся ў памяці на ўсё жыццё. Тата быў у лесе, мама некуды пайшла, павесіла на дзверы замок, а мы з сястрой, якая была крыху старэйшая за мяне, засталіся ў хаце. Бацькоў доўга не было, мы прагаладаліся і ў чаканні сядзелі ля акна. У гэты час па вуліцы ішоў нямецкі патруль, двое з аўтаматамі, убачылі нас і з крыкам “Юды!” кінуліся ў двор, а ў хату ўвайсці не могуць. Яны выдралі аконную раму, ботамі абламалі падаконнік, улезлі ў пакой і ўбачылі дзвюх спалоханых чарнявенькіх дзяўчынак.

Назаўтра нас паставілі ў двары пад аўтаматамі, пагражаючы расстрэлам. Мама галасіла: “Мы не юды, мы беларусы!” Суседзі сведчылі, што мы мясцовыя, наша сям’я жыве тут не адно пакаленне. Дзякуй Богу, засталіся ў жывых.

Шмат чаго яшчэ помніцца. Нават ворагу не пажадаю таго, што давялося вытрымаць пасля вайны. Голад. Рахіт. У страшэнных умовах фарміравалася костная сістэма. Ці не таму я цяпер інвалід другой групы, перасоўваюся толькі з дапамогай мыліц?

Крыўдна, калі прыйдзеш у паліклініку, паскардзімся на хваробу, а ў адказ чуеш: “А што ж вы, мілачка, хочаце, узрост ваш які?” Ведаю, колькі мне гадоў, але чаму ніхто не хоча зразумець, што мы – дзеці вайны, што на нашу долю выпалі неймаверныя выпрабаванні? Ці ж не таму і такая бядотная старасць?

Улады павінны звярнуць увагу на такую катэгорыю людзей, як я. Ды дзе там! Амаль 30 гадоў адкладвала грошы, як кажуць, на чорны дзень. І ўсе зберажэнні прапалі. Чаму дзяржаве не вярнуць іх хаця б тым, каму ўжо за восемдзясят? Можа, пажыву яшчэ пару гадоў, але перажываю за тое, ці будзе каму і за што пахаваць адзінокую пакутніцу.

Хацелася б, каб у “Народнай Волі” з’явілася маё пісьмо. Можа, прачытае кіраўніцтва краіны і аблегчыць маё жыццё, якое блізіцца да завяршэння.

Лідзія Нічыпараўна ПАНЬКОЎСКАЯ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".