Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
1
Памер шрыфта

Добры дзень, рэдакцыя!

У газету звяртаюся я, Пётр Коласаў з-пад Гомеля.

Хоць з таго часу, як у “Народнай Волі” з’явіўся артыкул “Не стреляйте в пианиста, он играет как умеет…” вядомага грамадскага дзеяча Аляксандра Ярашука, і мінула некалькі месяцаў, я ўсё ж хачу адгукнуцца на яго.

Аўтар, адзначаючы раздробленасць апазіцыйных сіл, выказвае меркаванне, што кансалідаваць іх можна, сфарміраваўшы Партыю дэмакратаў Беларусі. Пры гэтым не трэба распускаць  дзеючыя партыі, рухі, аб’яднанні, якія цалкам могуць увайсці ў новую арганізацыю, не парушыўшы свае структуры. Усё, маўляў, застаецца нязменным. Галоўная мэта стварэння Партыі дэмакратаў Беларусі – аб’яднаць іх у агульнанацыянальную сілу і ўсе намаганні накіраваць на прагрэсіўныя змены ў палітычным, сацыяльным, эканамічным жыцці краіны, на абарону правоў чалавека ад насілля, беззаконня з боку ўлад.

Мяне, як і А.Ярашука, хвалюе сітуацыя, якая склалася ў Беларусі. Паўсюль пануе аўтарытарызм, зніжаецца жыццёвы ўзровень людзей, а эфектыўнасць дзейнасці апазіцыі, лічы, нулявая. У тым, што дэмакратычныя структуры не кансалідуюцца, на мой погляд, вінаваты ў першую чаргу тыя асобы, якія іх ачольваюць. Для іх, бачыце, асабістыя амбіцыі важней за агульнанародныя інтарэсы.

У вышэйназваным артыкуле даюцца аргументаваныя тлумачэнні наконт патэнцыяльных магчымасцяў задуманай Партыі дэмакратаў Беларусі. Канечне, аднаму А.Ярашуку рэалізаваць гэту ідэю не пад сілу. Таму яго павінны падтрымаць усе, хто хоча паспрыяць станоўчым зменам у краіне. Калі будзе створана партыя, кааліцыйная партыя, магчымасці дэмакратаў памножацца, а значыць, на палітычнай арэне з’явіцца абсалютна новая сіла, з якой будуць лічыцца ўлады.

Пётр КОЛАСАЎ.

пас.Цагельня

Гомельскага раёна.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў