Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемаразуменне» створана для падтрымкі былых ахвяр фашызму на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі. Вельмі часта яны, зараз ужо вельмі пажылыя людзі, якія перажылі глыбокія траўмы ў дзяцінстве, сёння знаходзяцца ў няпростых жыццёвых умовах. 
1:55 20 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

Часцяком ім не хапае неабходнага медыцынскага забеспячэння, а то і проста  грошай на жыццё. Бундэстаг яшчэ ў 2000 годзе прыняў закон аб выплатах кампенсацый былым вязням фашызму, і менавіта ў гэтых мэтах быў створаны нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня». Былым прымусовым работнікам ён аказвае падтрымку не толькі фінансавую, але і маральную, бо людзям старэйшага ўзросту вельмі важна падзяліцца перажытым з малодшымі пакаленнямі.

Да Дня незалежнасці Беларусі грамадскае аб’яднанне «Узаемаразуменне» за кошт фінансавай падтрымкі нямецкага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» сабрала ў Мінску сваіх актывістаў з усіх абласцей краіны, каб павіншаваць іх са святам, а таксама ўручыць гасцям памятныя сувеніры. «Вашы лёсы зраненыя, але дух не зламаны, – сказала старшыня праўлення МГА «Узаемаразуменне» Анжаліка Аношка. – Сёння вы звязаны агульнай справай – знаходзіце сілы і магчымасці дапамагаць адзін аднаму. Мяне захапляе, што вы, нягледзячы на ўзрост, такія актыўныя і так шмат робіце для іншых людзей, рэалізуючы свае праекты ў партнёрстве з намі. Жадаю вам доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя і мірнага неба над галавой!»

На сустрэчу з былымі ахвярамі нацызму прыехалі Часовы Павераны ў Cправах Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Хольгер Рапіёр і прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Курылік.

Антон Волкаў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).