Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Алег Вікенцьевіч Луцэвіч – вядомы беларускі графік, сябра Саюза мастакоў СССР
6:00 31 лiпеня 2015
6
Памер шрыфта

Нарадзіўся ў 1924 годзе. Перад пачаткам Другой сусвет-най вайны жыў у Пухавічах. Там застаўся ў акупацыі. Працаваў, наладжваў сувязі з падполлем і партызанамі. Увесну 1943 года пайшоў у партызанскі атрад, які дзейнічаў у навакольных лясах. Да вызвалення Беларусі змагаўся з акупантамі, удзельнічаў у засадах, падрывах чыгункі, масты, хадзіў у разведку, паведамляецца ў “Фэйсбуку” Адама Глобуса.
З ліпеня 1944 года быў адным з першых супрацоўнікаў музея Вялікай Айчыннай вайны.
Працуючы настаўнікам у Мастацкім вучылішчы імя Глебава, стварыў вакол сябе кола вучняў, фанатычна аддадзеных мастацтву, людзей, апантаных ідэяй служэння мастацтву. Меў надзвычайны дар захапіць ідэяй аб’ёмнага бачання і малявання, стварэння трохмернага малюнку. Шмат для каго з вучняў быў не проста настаўнікам, але і духоўным гуру. Любіў жыццё, жанчын, Беларусь.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.