Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 27 снежня 2016
8
Памер шрыфта

У “Народнай Волі” нядаўна была апублікавана параўнальная табліца заробкаў у краінах СНД і Балтыі. Беларусь там выглядае не зусім прыгожа, мы саступаем па заробках нават Арменіі – краіне не з самай развітай эканомікай і знакамітай хіба што вытворчасцю каньяку.

Надрукуйце, калі ласка, такую ж параўнальную табліцу па выплатах беспрацоўным. Тут, я думаю, Беларусі ўвогуле не будзе роўных. Мне падаецца, цяжка знайсці яшчэ адну такую ж сацыяльна арыентаваную краіну з развітай эканомікай (як заўсёды падкрэсліваюць нашы ўлады), дзе беспрацоўнаму плацілі б у месяц 12,8 еўра!

А.НЯХАЙ.

Мінск.

 

Сапраўды, дапамогу па беспрацоўі ў Беларусі складана назваць дапамогай. Бо пражыць за 26,5 рубля, альбо 12,8 еўра ў месяц, нерэальна. Тым не менш такая наша рэчаіснасць.

Як у іншых краінах? Шмат дзе няма адзінага памеру выплаты па беспрацоўі. Звычайна сума дапамогі залежыць ад заробку, з якога чалавек плаціў падаткі падчас працы. Гэта можа быць 70 працэнтаў былога заробку, а можа быць 60 альбо 55. Але ёсць мінімум, ніжэй за які дапамога быць не можа. Напрыклад, такая сістэма зараз дзейнічае ў Расіі. Мінімум, ніжэй якога не плацяць непрацуючаму расіяніну, – гэта 13,1 еўра. Максімум, за які забаронена выходзіць, – 75,8 еўра. А першы год для разліку дапамогі па беспрацоўі ў Расіі выступае менавіта сярэдні заробак беспрацоўнага на апошнім месцы працы: першыя 3 месяцы грамадзянін атрымлівае 75 працэнтаў сярэдняй з/п; наступныя 4 месяцы – 60 працэнтаў, наступныя 5 месяцаў – 45 працэнтаў. Калі за год працу расіянін не знаходзіць, то наступны год дзяржава дапамагае яму таксама сціпла, як і ў нас, – выплата складзе 13,1 еўра ў месяц.

Дарэчы, і ў Беларусі былі прапановы прывязаць да зарплаты дапамогу па беспрацоўі. Але ад гэтай ідэі адмовіліся.

І апошняе. У Арменіі, якая апярэдзіла нас па заробках, з 2014 года дапамогу па беспрацоўі ўвогуле не плацяць. Да моманту ліквідацыі яе памер складаў 36 еўра – гэта ўсё роўна больш, чым у Беларусі. Адмову ад дапамогі ўлады Арменіі называюць эфектыўнай барацьбой з беспрацоўем. Праўда, вырашыць праблему да канца там пакуль не ўдалося.

Як дзяржава дапамагае беспрацоўным у розных краінах свету

Краіна

Памеры выплат па беспрацоўі ў еўра

Нарвегія

1300

Бельгія

490–800

Францыя

650

Іспанія

мінімум 490

Германія

мінімум 400

Вялікабрытанія

388

Грэцыя

мінімум 360

Балгарыя

257

Чэхія

235

Азербайджан

198

Літва

180

Польшча

154 (на працягу першых 90 дзён пасля рэгістрацыі на біржы працы дапамога складае 200 еўра)

Эстонія

136,7

Казахстан

113

Грузія

103,7

Расія

13,1–75,8 (для жыхароў Масквы 26,2–89)

Малдова

63,4

Украіна

54,7

Беларусь

12,8

Кыргызстан

9,4


Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.

В Беларуси задержан корреспондент «Украинского радио». Его обвиняют в шпионаже

Руководитель Национальной общественной телерадиокомпании Украины Зураб Аласания сообщил, что посольство Беларуси уклоняется от ответа о причине задержания украинского журналиста Павла Шаройко.