Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
21
Памер шрыфта

Так, у чарговы раз нашы аналітыкі, палітолагі ткнулі пальцам у неба. Хто толькі не пісаў і не гаварыў, што Аляксандр Лукашэнка верне з Масквы былога прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і пасадзіць яго ў крэсла кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Хто-ніхто рабіў стаўку на Валерыя Міцкевіча, які пару тыдняў выконваў абавязкі кіраўніка Адміністрацыі.

Нельга прыгадаць і хоць бы аднаго аналітыка ці палітолага, які раней выказваў бы прагноз, што галоўны прэзідэнцкі штаб узначаліць Наталля Качанава. Здаецца, яна толькі-толькі пераехала з Наваполацка ў Мінск, не паспела асвоіцца на пасадзе віцэ-прэм’ера па сацыяльных пытаннях і тут – глава Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вось дык узлёт! Чаму А.Лукашэнка прыняў такое, на здзіўленне ўсім, рашэнне – толькі яму аднаму вядома.

Тое ж самае можна сказаць і пра прызначэнне на пасаду першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Максіма Рыжанкова. Быў памочнікам прэзідэнта, курыраваў спорт, а чым цяпер будзе займацца – пакуль не сказана.

Як бачым, адбываецца самы сапраўдны кадратрус. Толькі вось пытанне: новыя прызначэнцы стануць у верхнім эшалоне ўлады прафесійнымі менеджарамі, выпрацоўшчыкамі новых падыходаў у кіраўніцтве краіны ці чарговымі і сляпымі выканаўцамі волі аднаго чалавека – Аляксандра Лукашэнкі?

Аўтар: Сцяпан КУЛЬБІЦКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Воров в законе задержали в минском аэропорту

Сотрудники главного управления по борьбе с организованной преступностью и коррупцией МВД Беларуси в Национальном аэропорту Минск задержали двух граждан Грузии: 17 января - Гелу Кардава, а 18 января -

Аквапарк «Дримлэнд» беглого бизнесмена Аверьянова выставлен на продажу

На торги выставлены парк развлечений «Дримлэнд» и «Агрофирма «Илья», подконтрольные ЗАО «Ростэм» Юрия Аверьянова. Это следует из информации, размещенной на сайте Единого госреестра сведений о банкротс

«На балота абапірацца нельга, нават калі яно вельмі вялікае»

ІІІ зьезд аб’яднаньня «Белая Русь» чакаўся палітызаванай публікай з той прычыны, што анансавалася прысутнасьць на ім Аляксандра Лукашэнкі.