Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
16
Памер шрыфта

12 чэрвеня скончыцца грамадскае абмеркаванне антытытунёвага дэкрэта, які плануецца прыняць сёлета. І беларусы, дарэчы, актыўна яго абмяркоўваюць. Паводле слоў намесніка галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людмілы Наройчык, прапаноў ад людзей унесена на 20 старонках друкаванага тэксту.

«Цікавымі для нас прапановамі былі тыя, што патрабавалі яшчэ больш жорсткага падыходу, – сказала яна. – Людзі, напрыклад, просяць цалкам забараніць курэнне ў месцах грамадскага харчавання.

Як адзначыла Наройчык, адным са спрэчных пытанняў з’яўляецца забарона курэння на асабістых балконах.

«Гэтае пытанне складанае ў юрыдычным плане, таму што закранае сферу прыватнай уласнасці, – сказала яна. – Тут вельмі цяжка прыняць меры. Аднак я спадзяюся, што мы прыйдзем да таго, што ўжо ёсць у Еўропе: дзе людзі – уласнікі жылля – дамаўляюцца, што ў іх падездзе ніхто з жыхароў не курыць».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.