Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 20 чэрвеня 2017
7
Памер шрыфта

З 1 чэрвеня кіроўцы-замежнікі могуць працаваць у Расіі толькі па правах мясцовага ўзору.

Як раней паведамляла «Народная Воля», пад новаўвядзенне трапляюць і беларусы, нягледзячы на тое, што з’яўляюцца прадстаўнікамі так званай Саюзнай дзяржавы.

Сёння ў Расіі дзясяткі фірмаў грузавых міжнародных перавозак, дзе кіроўцамі працуюць нашы суайчыннікі.

– Пакуль не чуў, каб кагосьці аштрафавалі, сказаў «Народнай Волі» дальнабойшчык Алег Астахаў, які працуе ў смаленскай фірме. Тысячы беларусаў працуюць у Расіі, за чый кошт усё гэта будзе адбывацца? Гэта зойме час, а як тады на Еўропу хадзіць? Перавод беларусаў на расійскія правы стане праблемай для перавозчыка. Думаю, нас не закране, да таго ж мы на расійскіх нумарах працуем. Днямі, дарэчы, пад Масквой спынілі, паказаў беларускі дакумент ніякіх пытанняў не было.

Раман ВАСІЛЬЕЎ.

Фота аўтара.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Вялікія рэформы ЖКГ?

На гэтым тыдні ўрад актыўна абмяркоўвае колькі і як насельніцтва павінна аплочваць паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Девять продуктов для здоровья сосудов

Присутствие этих продуктов в рационе станет отличной профилактикой заболеваний сердечно-сосудистой системы.

“Радыё хаваць рана…” Сустрэча з Нінай Палуцкай

У Гродне 17 кастрычніка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшла сустрэча з Нінай Палуцкай, рэдактаркай аднаго з першых незалежных радыё Беларусі “Радыё НБК”.