Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 снежня 2016
19
Памер шрыфта

У гэтую нядзелю ў шведскім Эстэрсундзе стартуе чарговы Кубак свету па біятлоне.

У склад жаночай зборнай Беларусі ўвайшлі шэсць спартсменак: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Анастасія Кінунен (Дубарэзава), Дар’я Юркевіч, Крысціна Ільчанка. У складзе мужчынскай – Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Елятноў, Юрый Лядаў, Максім Верабей.

А вось трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава, якая 1 кастрычніка нарадзіла дачку, распачала трэніроўкі, але ў вялікі спорт плануе вярнуцца толькі ў наступным годзе. Не выключана, што на этапах Кубка свету мы ўбачым вядомую біятланістку ўжо ў студзені. Да слова, зараз Домрачаву трэніруе нарвежскі трэнер Рогер Грубен.

“Я вельмі паважаю Грубена як трэнера і ведаю, што ў яго багаты вопыт, асабліва ў дачыненні да майго цяперашняга становішча, – распавяла Домрачава. – Не так шмат трэнераў, якія маюць вопыт у падрыхтоўцы спартсменак пасля родаў”.

Прапаноўваем вашай увазе расклад гонак першага этапа Кубка свету. 27 лістапада (нядзеля) – Змешаная эстафета (17.30). Адзіночная змешаная эстафета (20.10).

1 снежня (чацвер) – індывідуальная гонка, жанчыны (20.00).

2 снежня (пятніца) – індывідуальная гонка, мужчыны (20.00).

3 снежня (субота) – спрынт, жанчыны (13.45). Спрынт, мужчыны (16.45).

4 снежня (нядзеля) – гонка пераследу, жанчыны (13.15). Гонка пераследу, мужчыны (15.20).

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.