Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Яшчэ нядаўна гэты чалавек узначальваў неафіцыйны рэйтынг самых багатых людзей Беларусі. І не дзіва! На рынак гандлю зброяй Уладзімір Пефціеў прыйшоў яшчэ пры Вячаславе Кебічы, потым замацаваў і пашырыў бізнес пры Аляксандру Лукашэнку.
6:00 6 лiпеня 2015
20
Памер шрыфта

Яшчэ пазней, у чэрвені 2011 года, першым з беларускіх бізнесменаў трапіў пад санкцыі Еўрасаюза з неафіцыйным тлумачэннем – як “кашалёк Лукашэнкі”. 

У канцы 2011 года з’явілася інфармацыя, што Пефціеў пакінуў Беларусь. Аднак яе абверг асабіста Аляксандр Лукашэнка, паведаміўшы: «Уладзімір Пефціеў па-ранейшаму пражывае ў Беларусі, вядзе бізнес, узначальвае Беларускую федэрацыю тэніса, часта бывае за мяжой у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. З 1993 года ў яго функцыянуе фірма па прасоўванні беларускіх тавараў у гэтым рэгіёне. Увядзенне Еўрасаюзам санкцый супраць яго па цалкам надуманых і нават ілжывых падставах абмежавала яго магчымасці па ўзаемадзеянні з партнёрамі з Еўропы…»

Пасля таго, як вясной 2012 года санкцыі былі пашыраны практычна на ўсе яго бізнесы ў Беларусі, Пефціеў абвясціў аб продажы асноўных актываў невядомаму раней расійскаму бізнесмену Дзмітрыю Гурыновічу, а сам у еўрапейскіх судах ініцыяваў кампанію па аднаўленні на тэрыторыі ЕС сваіх асабістых і маёмасных правоў. У выніку ў кастрычніку 2014 года ЕС выключыў яго прозвішча Пефціева з “чорнага спісу”.

Пасля ўвядзення санкцый “беларускі гандляр зброяй нумар адзін” фактычна знік з публічнай прасторы, і падобна на тое, што сур’ёзна асэнсаваў здзейсненае. Ён змяніўся нават знешне. Гэта бачна на здымках з адкрыцця новага храма ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна, будаўніцтва якога бізнесмен і прафінансаваў.

Дарэчы, царква збудавана на месцы спаленага ў 1943 годзе нацысцкімі карнікамі храма, у якім жыўцом згарэлі 262 мясцовыя жыхары. З іх 108 чалавек былі дзецьмі да 16 гадоў. Былому гандляру зброяй на гэтым месцы ёсць пра што маліць Бога…

Алена НОВІКАВА.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.