Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У гэтыя дні ў Мінску знаходзіцца місія Міжнароднага валютнага фонду, з якой беларускія ўлады абмяркоўваюць магчымасць атрымання крэдыту на 3,5 мільярда долараў. Асноўная мэта місіі – ацаніць, у якой меры ўлады Беларусі гатовы прытрымлівацца “дарожнай карты” па рэфармаванні эканомікі, бо фонд згодны даць грошы толькі пад рэформы. 
6:00 27 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Паводле неафіцыйных звестак, вясной гэтага года беларускі ўрад пагадзіўся на шэраг рэформаў. Напрыклад, гэта скарачэнне фінансавання дзяржпраграм, каб рэсурсы размяркоўваліся на рынкавых умовах. Улады таксама выказалі гатоўнасць рэфармаваць сектар дзяржпрадпрыемстваў і павысіць узровень дапамог па беспрацоўі, каб насельніцтва было гатова да рэформаў. Плюс да гэтага ў “дарожнай карце” беларускія ўлады паабяцалі МВФ праводзіць прыватызацыю і павышаць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі.

Цяпер місія МВФ прыехала ў Мінск пераканацца ў тым, што ўсе гэтыя абяцанні – не пустыя словы. 

Паводле звестак БелаПАН, МВФ падрыхтаваў шэраг заўваг. У прыватнасці, фонд насцярожвае той факт, што ў “дарожнай карце” акцэнт зроблены на фарміраванні нарматыўнай базы. Прыклады мінулых гадоў, а менавіта – былой праграмы Беларусі з МВФ (2009–2010 гг.), Сумеснага плана дзеянняў урада і Нацбанка (2013) – пераканаўча паказалі фонду, што далей распрацоўкі нарматыўных дакументаў справа па рэфармаванні беларускай эканомікі не пайшла.

Яшчэ адна заўвага МВФ тычыцца таго, што перыяд, калі беларускія ўлады збіраюцца праводзіць рэформы, занадта расцягнуты ў часе. У прыватнасці, “дарожная карта” прадугледжвае рэфармаванне сістэмы падтрымкі уразлівых слаёў насельніцтва на працягу трох гадоў (2016–2018 гг.), павышэнне тарыфаў на ЖКГ – на працягу пяці (2016–2020 гг.).У той жа час МВФ лічыць, што, калі рэформы будуць расцягнуты на працяглы перыяд часу, іх адносна лёгка павярнуць назад, і таму давер да такіх планаў па рэфармаванні эканомікі нізкі. У гэтай сувязі МВФ рэкамендуе беларускім уладам правесці ключавыя рэформы ў досыць кароткія тэрміны (на працягу 6–18 месяцаў).

Акрамя гэтага, фонд хоча разумець дакладную мэту рэфармавання беларускай эканомікі. З “дарожнай карты” эксперты фонду так і не ўбачылі, якую мэту ставяць беларускія ўлады – стварыць у выніку рэформаў паўнавартасную рынкавую эканоміку, захаваць яе ў значнай ступені дзяржаўнай альбо рухацца ў бок нейкай змяшанай формы.

Яшчэ адна ўмова, якую выстаўляе МВФ, можа быць самай непрыемнай для афіцыйнага Мінска. Паводле звестак БелаПАН, яшчэ да пачатку новай крэдытнай праграмы з Беларуссю фонд хацеў бы бачыць «смелыя крокі», якія пацвердзілі б “глыбокую прыхільнасць беларускіх улад да незваротных змен у эканоміцы”. Іншымі словамі, каб атрымаць ад МВФ грошы, рэформы трэба пачынаць ужо зараз.

ТЫМ ЧАСАМ

Грошы Беларусь шукае не толькі на заходнім, але і на ўсходнім накірунку. На нядаўняй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным ва Уфе Аляксандр Лукашэнка папрасіў у расійскага калегі крэдыт у памеры 3 мільярды долараў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка Расіі. Паводле яго слоў, дэтальна гэтае пытанне пакуль не абмяркоўвалася.

Алег СНОЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.