Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 верасня 2016
14
Памер шрыфта

Яўген Гучок прапанаваў “Народнай Волі” чарговую нізку вершаў. У іх – яго актыўная грамадзянская пазіцыя і шчымлівы боль за лёс Айчыны.

***

Я рос не ў цяплічных умовах,

Выхоўвалі так мяне:

Замест суцяшальна-пяшчотнага слова

Папруга гуляла па мне.

Ды што пра мяне?!. Айчына

Дзяліла са мною той лёс;

Яна і сягоння перад маімі вачыма –

У плямах крыві і слёз.

***

Дарослым быць

Мне не жадалася

Ні на імгненне

У дзяцінстве;

Штодня ганебным

Падавалася

Старэйшых дзікае

Адзінства.

Заўжды было ім

Грошай мала,

А пра душу вось

Дык не дбалі;

Больш клапаціліся

Пра сала

І зорак з неба

Не хапалі.

Хлусіць – хлусілі,

Хабар песцілі,

Наўсцяж займаліся

Пляткарствам;

І паўставалі

Ў гэтым змесціве

Іх і мастацтва,

І лякарства.

А як начальнікаў

Баяліся,

Як прад уладаю

Трымцелі!

Ад промняў вольнасці

Хаваліся,

Свабодных словаў

Не хацелі.

Ніяк увагу

Не звярталі

На мовы роднай

Заняпад;

Яны нібы наперад

Джгалі,

А самі больш паўзлі

Назад.

Жылі-былі

Трава травою,

Якую есць і топча

Скот;

Не дбалі ніякой

Парою,

Каб аб’яднацца

У народ.

Амаль усе наўкол

Дымілі,

І выпіць быў не супраць

Кожны…

Вязе адно што

Да магілы

Вазок духоўнасці

Парожні.

Ці не таму

З гадоў малечых

Сябрую болей

З сонцам, з ветрам

І з неба гэтага

Сінечай,

І з тым, што ў іх

Схавана нетрах?!.

Я і сягоння

Не дарослы

І гэтым светам

Не аброслы;

І калі ты такі,

Як я,

Чаму мы не адна

Сям’я?!.

***

“Далася табе

Ужо гэтая Беларусь

З яе мовай,

         княствам,

                   нібыта славутай мінуўшчынай;

Жыві сабе проста,

         як жаба, качка і гусь,

Жыві,

         як зверху усім дапушчана,

І будзе ўсё добра”.

         “Яно мо і так,

Ды мне не дазволіць

         Творца

На твары насіць двухдзіравы пятак,

І рохкаць бясконца,

І не бачыць сонца”.

***

Выбілі лепшае ў нашым народзе

І перазапоўнілі яго асяроддзе

Тым, што не робіць з натоўпу народ,

А толькі – маўклівы жуючы рот.

***

Упэўнен я:

         былі такія людзі

На самым краі курапацкіх ям,

Што кулаком сябе не білі

         ў грудзі,

Хоць, безумоўна,

         верылі сваім вачам…

І што ва ўласным сэрцы

         без пагарды,

Наадварот,

         з шчымлівым болем

                   за чужы спакус

Глядзелі ў вочы

         розным катам-гадам

І іх канторам

         тыпу НКУС.

Упэўнен я:

         былі і ёсць такія людзі…

З якімі Бог заўжды,

         вядома, будзе.

***

Паскідалі хлопцы боты,

Сахары паадстаўлялі

І не ходзяць на работу,

Бо пісьменнікамі сталі.

І ўсё мажуць, і ўсё гнюсяць

Бедалагі, небаракі…

Не хапае хлопцам, мусіць,

Шыла вострага у …?!

Шчэ бяда, што хлопцы тыя

Падначалены уладзе

І, бы псы ланцужна-злыя,

Пільна сочаць у засадзе.

***

Прыйдзе час – і палезуць у норы

Некараваныя каралі,

І пашкадуюць тады пракуроры,

Што адвакатамі ў іх былі.

І пашкадуе “намеснік Бога”,

Што жабраком не стаяў пры ўваходзе у храм,

І атрымае кожны ні мала ні многа,

А што заслужыў распярэзаны хам.

***

Святлане Калінкінай

Ваш аўтограф мяне

Абавязвае

Да Радзімы яшчэ больш

Быць прывязаным;

Больш адданым быць

Слову праўды;

Смелым быць

Без гульні і бравады.

І зямную любіць

Прыгажосць,

Бо яна – як нябесны

Госць.

Аўтар: Яўген ГУЧОК 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.