Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
7
Памер шрыфта

На вуліцах Мінска пачалі курсіраваць электробусы. Пакуль, праўда, толькі па адным маршруце і толькі 4 машыны, але хутка з’явіцца больш.

Як вядома, Мінск купіў у прадпрыемства «Белкамунмаш» 20 электробусаў. Першыя машыны яшчэ ў канцы красавіка былі перададзены ў сталічны тралейбусны парк №2. Менавіта тут “прапішацца” новы транспарт. Падрыхтаваны вадзіцелі, якім даверана кіраваць машынамі. Найбольш вопытныя, дарэчы, на працягу двух тыдняў тэсціравалі электробусы ў горадзе, а свае заўвагі перадавалі на «Белкамунмаш». Сур’ёзных агрэхаў, адзначаюць, не знайшлі.

– Электробусы вельмі спадабаліся вадзіцелям, кажуць, што  кіраваць імі прасцей, чым тралейбусамі, – расказвае намеснік дырэктара тралейбуснага парка №2 Дзяніс Чымбур. Машыны могуць лёгка манеўрыраваць, бо не прывязаны да правадоў. Вадзіцельская кабіна камфортная, з кандыцыянерам, рольшторамі на вокнах.  І пасажыры ў захапленні! Фатаграфуюцца. Электробусы яркія, белага і жоўтага колераў. Салон прасторны, зручныя сядзенні. Усім падабаецца!

У салонах усталяваны камеры, каб вадзіцель мог бачыць усё, што там адбываецца. Зроблена гэта невыпадкова – з мэтай абароны ад хуліганаў, якія, здараецца, драпаюць сядзенні, пішуць на сценах транспарту маркерамі, робяць іншую шкоду.

– Зараз пакуль будуць працаваць два электробусы ў першую змену і два – у другую, – расказвае Дзяніс Чымбур. – І пакуль толькі на 59-м маршруце: ДС «Сярова» – вуліца Даўгабродская. Талончык на праезд каштуе столькі ж, колькі і на праезд у тралейбусе.

Зараджацца электробусы будуць  на канцавой станцыі. На поўнай зарадцы машына можа праехаць 20 кіламетраў, то бок  без праблем пераадолець адлегласць у адным кірунку маршруту.

– А калі атрымае парк астатнія электробусы? – удакладняю ў Дзяніса Валянцінавіча.

– Пакуль дакладных тэрмінаў няма. У планах  паступова замяніць усе тралейбусы на электробусы. І пасля 59-га маршруту, думаю, пусцім навінку і па 43-м: ДС «Сярова» – ДС «Дружная».

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Угроза для всей планеты: ученые предрекают гибель миллиарда человек

Ученые из Университета Колорадо предупреждают о том, что в следующем году на планете может произойти серия землетрясений, жертвами которых в общей сложности может стать миллиард человек по всему миру.

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.