Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

ЕС вырашыў разарваць энергетычную сувязь краін Балтыі з Беларуссю і Расіяй Латвія, Літва і Эстонія разлічваюць выйсці з адзінай энергасістэмы з Беларуссю і Расіяй. Яна так і называлася – БРЭЛЛ, па першых літарах назваў дзяржаў. Але падобна на тое, што цяпер у ёй застануцца толькі Беларусь і Расія. 
6:00 27 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

Першай мае намер сысці Літва з дапамогай літоўска-польскага энергапраекта. А гэта азначае, што разлікі беларускага боку на тое, што электраэнергію з будучай АЭС у Астраўцы мы будзем прадаваць на экспарт, фактычна перакрэслены. 

Усяго Еўрасаюз вырашыў аказаць фінансавую падтрымку 20 праектам, мэта якіх – павысіць энергетычную бяспеку Еўрасаюза. Будаўніцтва новых электрычных і газавых камунікацый запланавана ў Чэхіі, Балгарыі, Польшчы і Літве.

Для Літвы рашэнне ЕС мае асаблівую важнасць – яно дазволіць паскорыць запуск амбіцыйнага праекта па стварэнні польска-літоўскага электразлучэння LitPol Link. З яго дапамогай Літва разлічвае выйсці з пакінутай з часоў СССР сістэмы БРЭЛЛ і ўключыцца ў інфраструктуру электрасетак кантынентальнай Еўропы. 

Агульны кошт LitPol Link складае 370 мільёнаў еўра. Мяркуецца, што новая лінія пачне дзейнічаць ужо ў канцы снежня 2015 года.

Дык што мы будзем рабіць з электраэнергіяй ад будучай АЭС? Есці?..

Ігар МАРОЗАЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Некоторые не знают, что в феврале будут выборы!»

Как белорусы реагируют на просьбу поставить подпись за выдвижение кандидата в депутаты?

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».