Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
13
Памер шрыфта

У “Фэйсбуку” на старонцы зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту” з’явілася заява Сяргея Пальчэўскага, у якой той паведамляе, што вымушаны быў падпісаць паперу аб супрацоўніцтве з КДБ пад псеўданімам «Артур”, зрабіў гэта пад уздзеяннем націску і шантажу і каецца ў гэтым учынку перад Богам і людзьмі.

«Яны адразу пачалі патрабаваць, каб я распавядаў ім нешта пра справу патрыётаў. Я адмовіўся, – расказаў С.Пальчэўскі пра часы, праведзеныя ў СІЗА КДБ. –  Тады мяне пачалі шантажыраваць. Мне была выказана пагроза крымінальнага пераследу і дадатковага тэрміну за ДТЗ з маім удзелам. Справа ў тым, што сёлета ў лютым я, знаходзячыся за стырном, збіў на пешаходным пераходзе жанчыну. Дзякуй Богу, ДТЗ абышлося без пераломаў, але пашкоджанні здароўю кваліфікаваны як менш цяжкія, і за гэта пры жаданні пацярпелай можа быць заведзена крымінальная справа».

Паводле слоў Сяргея Пальчэўскага, таксама была агучана пагроза публікацыі нейкіх інтымных падрабязнасцяў ягонага асабістага жыцця.

Пад псеўданімам Артур я падпісаў паперу аб супрацоўніцтве з КДБ, разважаючы, што па вызваленні прызнаюся ў гэтым маім сябрам. І сёння я каюся ў гэтым учынку перад Богам і людзьмі. Калі нехта мяне асуджае за ўчыненае, я лічу, што кожны мае на тое поўнае права».

Зараз тэлефон Пальчэўскага недаступны. «Ён цяпер не на сувязі і на сувязі пакуль не будзе. Ён нікуды не паехаў, але пакуль будзе ўстрымлівацца ад каментарыяў», – сказала жонка лідара “Маладога фронту” Зміцера Дашкевіча Настасся.

Начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын адмовіўся каментаваць БелаПАН заяву Пальчэўскага.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Угроза для всей планеты: ученые предрекают гибель миллиарда человек

Ученые из Университета Колорадо предупреждают о том, что в следующем году на планете может произойти серия землетрясений, жертвами которых в общей сложности может стать миллиард человек по всему миру.

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.