Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Да пазбаўлення волі на два з паловай гады асуджаны былы дырэктар філіяла УП «Мінаблгаз”.
6:00 24 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Мінскай вобласці ўстанавілі, што на працягу шасці гадоў дырэктар «Вілейкарайгаза» Анатоль Маркевіч выкарыстоўваў сваё службовае становішча з асабістымі мэтамі.

З 2006-га па 2012 год ён прыцягваў падначаленых для работы за межамі газавай гаспадаркі. У працоўны час яны займаліся ўборкай бульбы, зборам грыбоў, рамонтам кватэр і катэджаў. Наймальнік жа выплачваў ім толькі афіцыйную заработную плату, фактычна ператварыўшы людзей у рабоў на будпляцоўках.

У кола «замоўцаў» бясплатнай працы ўваходзілі не толькі зламыснік, яго радня, але і шматлікія знаёмыя: раённыя чыноўнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў.

Не засталіся па-за ўвагай праваахоўных органаў і факты нямэтавага выкарыстання службовай тэхнікі, аўтатранспарту. Істотнае павелічэнне нагрузкі і працоўных затрат іншых работнікаў, якія выконвалі вытворчыя задачы падчас адсутнасці калег, таксама былі ўлічаны пры прызначэнні пакарання.

Усяго на судовым пасяджэнні было апытана больш за 30 рабочых, якія выконвалі незаконныя распараджэнні свайго кіраўніка і пацвердзілі доказы абвінавачання.

«У выніку злачыннай дзейнасці дырэктар «Вілейкарайгаза» нанёс урон асабістым інтарэсам і правам работнікаў прадпрыемства, а таксама матэрыяльны ўрон у буйным памеры, – рэзюмаваў начальнік ГУБАЗіК МУС па Мінскай вобласці Віктар Шапавал. – Каб даказаць віну фігуранта справы, аператыўнікі некалькі месяцаў праводзілі спецмерапрыемствы па пошуку доказаў і ўстанаўленні сведак».

За злачынства, прадугледжанае ч.2 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) суд прызначыў абвінавачванаму пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры 300 базавых велічынь. Акрамя таго, ён будзе пазбаўлены на тры гады права займацца дзейнасцю, звязанай з арганізацыйна-распарадчымі функцыямі і матэрыяльнай адказнасцю.

Паводле слоў Віктара Шапавала, многія кіраўнікі і чыноўнікі ў райцэнтрах лічаць нормай перыядычна карыстацца сваім службовым становішчам з асабістымі мэтамі. Яны не баяцца, напрыклад, адправіць падначаленых да сябе на дачу ў працоўны час, каб выкапаць траншэю ці пакласці плітку, выкарыстоўваць службовае аўто ці тэхніку для ўласных патрэб.

«Службовым асобам трэба памятаць, што менавіта яны, маючы значна больш спакусаў і магчымасцяў «свайго крэсла», знаходзяцца пад пільным кантролем праваахоўных органаў», – нагадаў Віктар Шапавал.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.
17 снежня 2017

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).