Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
13
Памер шрыфта

Зменена мера стрымання фігуранту справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Яўгену Палтаржыцкаму.

Нагадаем, што Палтаржыцкі – гісторык паводле адукацыі, якога адносяць да сябраў былой арганізацыі “Белы легіён”, – быў затрыманы 21 сакавіка. 30 сакавіка яму афіцыйна было прад’яўлена абвінавачанне па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэкса, а затым – і дадатковае абвінавачанне па арт.287 КК.

Такім чынам, у следчых ізалятарах сталіцы застаюцца яшчэ 16 чалавек, абвінавачаных у “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. З іх толькі адзін – Сяргей Кунцэвіч – не праходзіць па ўзбуджанай пазней справе аб стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання.

ТЫМ ЧАСАМ

Праваабаронца Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка з нагоды звестак пра катаванні ў СІЗА КДБ і МУС людзей, якія праходзяць па “справе патрыётаў”.

У сваім звароце праваабаронца падкрэслівае, што адной з асноўных задач органаў пракуратуры ў нашай краіне з’яўляецца забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Алесь Бяляцкі просіць Генеральнага пракурора правесці пракурорскую праверку ўказаных у СМІ фактаў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Какой фрукт способен омолодить организм на 17 лет

Специалисты из Нью-Йорка выяснили невероятные свойства этого плода.

Жители итальянских Венето и Ломбардии проголосовали за автономию от центральных властей

Жители итальянских северных областей Венето и Ломбардия на прошедших накануне референдумах высказались за автономию от центральных властей.

“Кожны з нас гісторык нацыянальны”. У Гродне адбылася канферэнцыя па паўстанні 1863-1864 гадоў

16 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы сабраліся 21-22 верасня ў Гродне, каб высветліць маштаб і наступствы паўстання 1863-1864 гадоў для Гродзеншчыны. Сярод іх з беларускага боку прафесары Вячаслаў Швед