Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Работы па ўзвядзенні шматфункцыянальнага дзелавога цэнтра ў Мінску набіраюць абароты і не спыняюцца нават у выхадныя дні.
14:22 9 верасня 2016
14
Памер шрыфта

Будоўля на скрыжаванні сталічнага праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава ад самага яе пачатку прыцягвае ўвагу жыхароў сталіцы. Спачатку ўсе ахнулі ад навіны, што прыгожы і зручны будынак аўтавакзала “Маскоўскі” зруйнуюць з зямлёй, каб на яго месцы расійскі газавы манапаліст узвёў уласны офіс. Была нават кволая спроба прымусіць сталічныя ўлады скасаваць дамову на будаўніцтва, але збор подпісаў ніякага плёну не даў.

Аўтавакзал знеслі, а на яго месцы доўгі час захоўваўся пустыр, абнесены сінім жалезным плотам. Паколькі незабудаванай гэтая зямля стаяла доўгі час, нарадзіліся чуткі аб тым, што “Газпром” ад уласных планаў адмовіўся. Але ў рэшце рэшт будаўніцтва распачалося.

Што ж тут зараз?

Ужо на падыходах да будоўлі бачна, што работы вядуцца актыўна. На тэрыторыі знаходзяцца некалькі будаўнічых кранаў, многа іншай тэхнікі, бетонных пліт і г.д. Але чамусьці з плота, які агароджвае будоўлю, зніклі  панарамныя здымкі будучага шматфункцыянальнага офіснага комплексу. Схаваны ад цікаўных вачэй і пашпарт аб’екта. Для таго, каб яго знайсці, прыйшлося добра паблукаць. Інфармацыя, якая на ім размешчана, сведчыць пра тое, што адкрыццё аб’екта запланавана на снежань 2018 года.  Дарэчы, першапачаткова планавалася, што “Газпром” пабудуе свой офіс у Мінску на год раней.

На сённяшні дзень з бачных перамен на будоўлі ў вочы кідаецца адна: ідзе работа па будаўніцтве аднаго з офісных будынкаў. Узведзены трохпавярховы  каркас, вакол яго курсіруе будаўнічая тэхніка і мітусяцца рабочыя. На тэрыторыю самой будоўлі не запускаюць старонніх людзей:

“Работа ідзе таксама і ў выхадныя дні, думаецца, што да канца 2018 года, як заяўлена, усё будзе гатова”, – гавораць на прахадной.

Плошча самой забудовы – ні многа ні мала – 4,5 гектара, а глыбіня катлавана, які быў выкапаны для будаўніцтва, – 12 метраў. Адзначым, што па праекце вышыня галоўнай “вежы” газпромаўскага цэнтра складзе 189 метраў і стане самай высокай забудовай у Мінску. Вакол яе размесцяцца пяць 12–15-павярховых будынкаў. Увогуле сама забудова праектавалася, як своеасаблівы “горад у горадзе”. Акрамя офісных будынкаў тут будуць знаходзіцца гасцінічны комплекс, басейны, медыцынскі цэнтр і нават цэлая гандлёвая вуліца. “Фішкай” шматфункцыянальнага цэнтра зможа лічыцца амфітэатр, сцэна якога пры неабходнасці зможа трансфарміравацца ў вялікі фантан, а ў зімовы час тут будзе каток. Плошча ўсіх збудаванняў, якія тут плануецца ўзвесці – 264.000 квадратных метраў, што значна больш плошчы, якую займае адбудаваная зусім побач Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Дарэчы, кошт будаўніцтва ацэньваецца прыкладна ў 500 мільёнаў долараў. І гэта арыенціровачная лічба, якая да канца будаўніцтва можа быць скарэкціравана.

Аўтар: Віталь ГАРБУЗАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра